ЗВЕНІСЛАВА Барысаўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 517 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗВЕНІСЛАВА Барысаўна

 

(у манастве Еўпраксія; пасля 1110—1202)

 

Асветніца, дачка полацкага князя Барыса. Нарадзілася яна на некалькі гадоў пазней за сваіх дваюрадных сяс­цёр, дачок малодшага полацкага князя Святаслава Прадславы (Ефрасінні По­лацкай) i Гардзіславы . Калі 12гадовая Прадслава прыняла манаскі пострыг i новае імя Ефрасіння, 3. было, пэўна, не больш як 4 гады. Адна з прычын, што прымусілі 3. пакінуць свецкае жыццё i пайсці ў манастыр, была тая, што пасля смерці князя Барыса (1128) кіеўскі князь захапіў Полацк i саслаў усю сям'ю князя Барыса, у т.л. бацьку Ефрасінні — Святаслава, у Візантыю. На чужыне, пазбаўленая бацькоўскай апекі i высокага становішча, яна наўрад ці магла мець надзею на прыстойнае замужжа. I калі ўжо так трагічна склаўся яе лес, то за лепшае палічыла пайсці ў манастыр i жыць у родным горадзе, сярод людзей, якія памятаюць славу роду Усяслава, пад апекай дваюраднай сястры знакамітай Ефрасінні. Усе грошы i каштоўнасці, што прызначаліся 3. на пасаг, яна пе­редала ў манестырскую кезну. Меневіте не гэтыя сродкі i быў пабудаваны славуты СпасеЕфресіннеўскі хрем у Полецку. «Пені й сястре! Уся прыгажосць гэтаге свету мне не петрэбнея.

Аддаю ўсё гэте святому Спесу, а сама хачу схіліць галаву пад ярмо Хрыстовее». Духоўнае імя для 3. Ефресіння выбрала сугучнее свейму — Еўпрексія. 3 першеге ж дня сястра Еўпраксія паглыбілеся ў менестырскее жыццё. 3 цягам часу яна стале своеасаблівым духоўным лідэрам, е неўзебеве i намесніцай ігуменні Ефресінні. Мяркуюць, што менавіта Еўпрексія непесрэдна кіравале прецай сясцёрманешек па перапісванні кніг для манастырскай бібліятэкі i вяла заняткі ў заснаванай Ефрасінняй школе для дачок багатых палачан у той час, калі сама ігумення займалася больш адказнымі справамі: будаўніцтвам храмаў i манастыроў, наладжваннем духоўных сувязей паміж Полацкім княствам i Візантыяй, вядзеннем Полацкага летапісу, прынцыповымі спрэчкамі з Дыянісіем — настаяцелем мужчынскага манастыра ў Полацку.

Еўпраксія была, несумненна, адна з самых адукаваных жанчын свайго ча­су. Яна не магла не разумець, што справа асветніцтва, якую ўсклала на свае плечы Ефрасіння, вельмі цяжкая для аднаго чалавека, i таму лічыла сваім абавязкам па магчымасці дапамагаць ёй. 3. была сярод тых нешматлікіх вернікаў, якія суправаджалі Ефрасінню ў яе паломніцтве ў Іерусалім, да Труны Гасподняй. Там яна была побач з ігуменняй да апошняга яе ўздыху i ўзяла на сябе ўсе клопаты, звязаныя з пахаваннем святой Ефрасінні. Вярнуўшыся ў родны Полацк пасля пахавання Еўпраксія, відаць, адразу распачала жыццеапісанне сваёй духоўнай настаўніцы, каб расказачь усяму свету цра «святло дрыготкай зоркі» Ефрасінні. На карысць такога мерка(вання сведчыць уважлівы аналіз твора «Аповесць жыцця i смерці свя­той i блажэннай i найпадобнейшай Ефрасінні, ігуменні манастыра святога Спаса i Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку. Благаславі, Ойча!» (скарочана — «Жыціе Ефрасінні Полацкай»). Афіцыйна аўтар гэтага твора лічыцца невядомым. Спецыялістам амаль дакладна ўстаноўлена, што напісаны ён у канцы 12 ст. Падрабязнасці ж, звязаныя з многімі момантамі жыцця святой ігуменні, не пакідаюць сумнення ў тым, што пісаў «Жыціе...» чалавек, блізка знаёмы з Ефрасінняй. У творы мала расказваецца пра тое, што адбывалася за сценамі манастыра, але шмат месца адводзіцца пераказу настаўленняў ігуменні сест­рам у Хрысце, прыводзяцца даслоўна яе маленні. Тут зусім не адлюстраваны ўдзел Ефрасінні ў палітычным жыцці княства, але ўзносіцца хвала яе духоўным подзвігам. Таму свецкі чалавек або той, які ўсё жыццё быў свецкім i толькі ў старасці прыняў духоўнае імя, не можа з'яўляцца аўтарам гэтага тво­ра. Значыць, пісаў блізкі паплечнік, які прыняў пострыг яшчэ ў маладым узросце. 3 твора вынікае, што пісала яго жанчынаманашка: чыста пажаноцку зроблены адбор эпізодаў, пасля суровых аскетичных радкоў роздуму Ефрасінні над філасофіяй чалавечага існавання ідзе амаль меладраматычны эпізод — плач князя Святаслава аб ле­се дачкі, якую замест шлюбнага балю i радасці мацярынскай чакае жыццё ў пастах i маленнях. I гэта аплакванне маладосці паўтараецца ў «Жыціі...», як i ў былінах, тройчы: другі раз — пас­ля эпізоду гвалтоўнага пострыгу Ефрасінняй роднай сястры Гардзіславы, трэці — пасля пастрыжэння Ефрасінніных пляменніц Вольгі i Кіраанны. Так востра адчуваць тое, чым даводзіцца ахвяраваць дзеля ведаў i веры, магла толькі жанчына, якая сама прыйшла ў манастыр праз пакуты i зза адсутнасці іншага выбару. А менавіта так стала манашкай 3. У той частцы твора, які датычыцца іерусалімскага паломніцтва, аўтар не забы­вав ні аднага факта, пачынаючы ад узнёслага малення Ефрасінні перад далёкай дарогай i канчаючы дакладнай справаздачай пра хваробу ігуменні: «I ляжала ў хваробе сваёй 24 дні, і, даведаўшыся пра сваю смерць, сказала: «Паклічце да мяне прэсвітэра, каб даў мне прычасці святых тайнаў, бо Вяшчальнік стаіць ужо блізка, чакаючы наказу Уладара». I прыйшоў прэсвітэр, несучы прычасць. Ефрасіння ж узнялася i пакланілася тройчы і, прыняўшы найчысцейшае цела i святую кроў Хрыстовую, лягла на ложак свой i перадала душу сваю ў рукі Бога жывога 24 дня месяца мая i ўвайшла ў пакоі нябесныя. Давыд жа з Еўпраксіяй i з іншымі пахавалі цела яе чэсна». 3 кнігі «Жыціе...» можна даведацца пра тое, каго сустракала Ефрасіння па дарозе ў Іерусалім, якім святыням i як пакланялася там, у якім храме набыла залатое кадзіла i фіміям. Падрабязна апісаны ў ёй нягоды спадарожнікаў па наладжванні пахавання полацкай ігуменні, калі тамтэйшыя манахі забаранілі пакласці це­ла Ефрасінні (як таго яна сама жадала) у лаўры святога Савы. Усё гэта таксама пацвярджае, што аўтар «Жыція...» быў разам з Ефрасінняй удзельнікам святога паломніцтва. I найболыы верагодна, што ім была «цень вялікай асветніцы» — Еўпраксія. Яе зорным ча­сам i стаў час напісання «Жыція...» — першага гістарычнага твора беларускай літаратуры, які па сваіх вартасцях набліжаецца да твораў тураўскага «Златоуста» Кірылы i «Слова аб пал­ку Ігаравым». Як ацанілі працу Звеніславы — Еўпраксіі яе сучаснікі, можна меркаваць па тым, што Радзівілаўскі летапіс, у якім нават няма ўпамінання пра Ефрасінню Полацкую, дакладна адзначае дату смерці Еўпраксіі — 1202. Згодна з гэтым летапісам, памерла яна ў даволі старым узросце, у сяле Кідэкла, што на рацэ

Нерль у Суздальскай зямлі. Пэўна, да свайго скону Еўпраксія працягвала справу асветы сярод святых сясцёр, перададзеную ёй Ефрасінняй. Цела асветніцы было перавезена на родную Полацкую зямлю i пахавана ў Бельчыцкім манастыры Барыса i Глеба, заснаваным яе бацькам.

 

Літ.: Аповесць жыція i смерці святой Еўфрасінні Полацкай // Спадчына. 1989. Nsl; Мельнікаў A. Помнік беларускай агіяграфіі // Тамсама; А р л о ў У.А. Еўфрасіння Полацкая — Евфросиния По­лоцкая. Мн., 1992. Пушкарева Н.Л. Женщины древней Руси. М., 1989.

І.А.Масляніцына.