АМЕЛЬЯНОВІЧ Васіль Мікалаевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 460 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АМЕЛЬЯНОВІЧ Васіль Мікалаевіч

, гл. Цяпінскі Васіль Мікалаевіч

АНІСІФАР

(? — 1592 ці 1594)

 

Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі i ўсяе Русі ў 1579—89. Сапраўднае прозвішча Дзевачка. Правіў праваслаўнай царквой у Вялікім княстве Літоўскім, у т.л. i на Беларусі, у перыяд цяжкага ўнутранага крызісу, наступу каталіцызму, пратэстантаў i прыхільнікаў царкоўнай уніі. Пасля 1568 — архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра. У 1579 абраны мітрапалітам i жыў пераважна ў Новагародку (Навагрудку). 3 імем А. звязана выданне ў Віленскай друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Ад караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя атрымаў у пажыццёвае валоданне i кіраванне Віленскі Святатраецкі манастыр, у 1584 — права зацвердзіць пры манастыры праваслаўнае брацтва, у 1585 — пацвярджэнне прывілея Жыгімонта I Старога аб незалежнай юрысдыкцыі праваслаўнай царквы, a ў 1586 — дазвол адзначаць праваслаўныя царкоўныя святы паводле юліянскага ка­лендаре. Па яе хадайніцтве кароль Рэ­чы Паспалітай Жыгімонт III Ваза забараніў у 1589 пасля смерці духоўнай асобы аддаваць яе маёмасць свецкім уладам, i спадчыну сталі перадаваць пераемніку пасады. У ліпені 1589 канстанцінопальскім патрыярхам А. скінуты, a мітрапалітам прызначаны прыхільнік царкоўнай уніі М.Рагоза. У 1590 A. адмовіўся ад правоў на Святатраецкі манастыр, але застаўся архімандрытам Лаўрышаўскага манастыра, дзе i памёр. М.В.Мікалаеў.

АРЦЕМІЙ (7—1570)

Рускі царкоўны дзеяч i публіцыст, прадстаўнік рэлігійнага вальнадумства, прыхільнік несцяжацеляў. 3 1536 манах у Парфір'евай пустыні каля КірылаБелазерскага манастыра. Узвысіўся пры цару Іване IV Жахлівым, перапісваўся з ім. У 1551 прызначаны ігуменам ТройцаСергіева манастыра, у 1552 самавольна вярнуўся ў Парфір'еву пустынь. Выступаў супраць прыхільнікаў манастырскага землеўладання. У 1553 выкліканы на царкоўны сабор сведкам па справе рускага вальнадумца М.Башкіна. У 1554 абвінавачаны ў ерасі, адлучаны ад царквы i сасланы ў Салавецкі мана­стыр. Каля 1554—55 уцёк у Вялікае княства Літоўскае. Спачатку жыў у Віцебску, дзе зноў зблізіўся з Феадосіем Касым , які таксама ўцёк сюды са зняволення. Пасля выгнання з Віцебска пасяліўся ў Слуцку пры двары князя Юрыя Алелькі. Займаўся літаратурнай дзейнасцю, вёў барацьбу супраць каталіцтва i лютэранства ў абарону праваслаўя. Быў асабіста знаёмы з прадстаўнікамі беларускага рэфармацыйнага руху (СБудным, К.Каладынскім, І.Зарэцкім), выступаў супраць антытрынітарыяў. У 1562 С.Будны паслаў А. свой «Катэхізіс», выдадзены ў Нясвіжы. А. адказаў яму некалькімі пасланнямі «до Сімона ере­тика Будного» (захаваліся два), у якіх папракаў за памылковыя думкі i заклікаў адмовіцца ад ерасі, адначасова высока ставіў С.Буднага як чалавека з найвышэйшым сэнсам i розумам. А. — аўтар 16 пасланняў, 9 з якіх напісаны ў Слуцку. Зарэкамендаваў сябе таленавітым публіцыстам, быў пад моцным уздзеяннем патрыстыкі. Адстойваў ідэі духоўнага самаўдасканалення, чалавекалюбства, цярпімасці да «ератыкоў», разумнага пераканання, любові да «кожнага слова». Пасланні А. — каштоўны помнік рускабеларускай палемічнай літаратуры сярэдзіны 16 ст. i гістарычная крыніца аб падзеях i ідэйных працэсах таго часу на Бе­ларусь

 

Тв.: Послания Старца Артемия, XVI ве­ка // Русская историческая библиотека. Пб., 1878. Т. 4.

Літ.: Зимин А.А. И.С.Пересветов и его современники. М., 1958; В и л и н с к и й Г.С.Послания старца Артемия (XVI века). Одесса, 1906; Очерки истории фило­софской и социологической мысли Бело­руссии (до 1917 г.). Мн., 1973.