БАЗЫЛІК Цыпрыян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 53 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.8%UNITED STATES UNITED STATES
6.8%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%GERMANY GERMANY
1%KUWAIT KUWAIT
0.4%POLAND POLAND
0.4%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАЗЫЛІК Цыпрыян

[Кіпрыян; Bazylik Cyprian; 1535(?) — пасля 1600]

 

Дзеяч культуры, паэт, перакладчык, друкар, кампазітар. Нарадзіўся ў мяст. Серадз (Полынча) у мяшчанскай сям'і. У матрыкуляцыйных кнігах Кракаўскага універсітэта за 1550—51 запісаны як Cyprianus Mathiae Syradiensis. У сярэдзіне 1550х гадоў прыняў кальвінізм, працаваў у велікакняжацкай канцылярыі ў Вільні. Пры двары Жыгімонта II Аўгуста суггрэўся з уладаром грэчаскіх астравоў Парас i Самас (на той час яны былі захоплены асманамі) Якабам Базылікам Гераклідасам, які пазней стаў малдаўскім гаспадаром. Уражаны здольнасцямі «...Кіпрыяна з Серадзея, юнака, надзеленага высокімі годнасаямі, выдатна адукаванага ў свабодных навуках, a асабліва ў паэзіі i музыцы...», Гераклідас правам, дадзеным яму імператарам Карлам V, дараваў яму тытул «poeta laureatus» i шляхецкае званне. Ад Гераклідаса Б. пераняў герб i другое імя — Базылік.

3 1558 Б. працаваў у прыдворнай музычнай капэле галоўнага пратэктара Рэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая Радзівіла Чорнага. Песні i псалмы шырока выкарыстоўваліся ў пратэстанцкім набажэнстве, a ў перыяд росквіту Рэфармацыі шматгалосыя спевы атрымалі наибольшее пашырэнне. Верагодна, Б. аўтар 4галосых пратэстанцкіх песень, выдадзеных у 1556 у Кракаве. У 1558 з Брэсцкай кальвінісцкай друкарні, якая існавала пад апекай Радзівіла Чорнага, выйшаў «Брэсцкі канцыянал» (або «Песні хвал боскіх») Яна Зарэмбы — першы друкаваны нотны зборнік на Беларусь Му­зыку для яго напісалі Вацлаў з Шамотул i Б. У прадмове да «Канцыянала» адзначалася, что песні прызначаюцца для тэнара i аматараў «фігурных» спеваў. У некаторыя песні Б. уводзіў складаны кантрапункт. У 1560, каб мець падтрымку прускага князя Альбрэхта, Б. паслаў яму ў Крулявец рукапіс з некаторымі сваімі песнямі. Невядома, дзе Б. атрымаў музычную адукацыю, але яго музычныя творы напісаны на даволі высокім мастацкім i прафесійным узроўні. Устаноўлена 12 назваў шматгалосых музычных твораў. Амаль усе яны напісаны ў 1550я гады.

3 1560х гадоў пачьшаецца росквіт літаратурнай дзейнасці Б., у асноўным

як перакладчыка. Першы вядомы твор — верш на смерць жонкі яго пат­рона Радзівіла Чорнага Альжбеты з Шыдлоўца (1562, Брэст). 3 гэтага часу дзейнасць Б. звязана з Брэсцкай друкарняй. Верагодна, ён прымаў удзел у стварэнні славутай кальвінісцкай Бібліі (1563). Б. — аўтар невялікіх вершаваных твораў: верш на герб Радзівілаў, змешчаны ў Брэсцкай бібліі, у ананімным творы «Пратэй, або Пярэварацень» (1564). Вершам у кнізе «Другія кнігі св. Лукі» звяртаўся да Мікалая Радзівіла Рудога з заклікам, каб той пасля смерці свайго брата Радзівіла Чорнага прадоўжыў апеку над рэфармацыйным рухам у Вялікім княстве Літоўскім. Некаторыя даслед­чыкі (А.Брукнер, С.Кот) прыпісваюць Б. аўтарства антыкаталіцкай сатыры «Пратэй, або Пярэварацень» (выйшла ананімна, без выхадных звестак) i багатага фальклорнымі матывамі ананімнага твора «Працэс чарцей супраць людскога роду» (1570).

Неузабаве пасля смерці Радзівіла Чорнага (1565) Б. стаў кіраўніком ці ўладальнікам Брэсцкай друкарні. У 1567 у яго перакладзе i з яго прадмовай выйшаў кампілятыўны твор «Гісторыя жорсткіх ганенняў царквы боскай», у якой з гуманістычных пазіцый асуджаецца нецярпімасць да царкоўнарэлігійных адносін у некаторых еўрапейскіх дзяржавах, праследаванні іншадумцаў, дзеячаў Рэфармацыі. Адна з гравюр кнігі адлюстроўвае пакаранне смерцю Яна Гуса, выдатнага чэшскага рэфарматара. Выданне прысвечана новаму патрону, серадзскаму ваяводу Альбрыхту Ласкаму, у якога Б. нейкі час быў асабістым сакратаром. У 1569 у яго перакладзе выйшла кніга М.Барлетыуса «Псторыя пра жыццё i слаўныя справы Георгія Кастрыёта, звычайна званага Скандэбергам» з дадаткам аб асадзе i ўзяцці горада Шкодры. У прадмове Б. значна папоўніў біяграфію Кастрыёта, змясціўшы звесткі, запазычаныя з твораў розных гісторыкаў 15—16 ст. «Псторыя Кастрыёта» — першае вы­данне, якое Б. пазначыў сваім сігнетам i імем — «у друкарні Кіпрыяна Базыліка». У кнізе змешчаны таксама тэкст каралеўскага прывілея ад 27.3.1569, які гарантаваў Б. выключнае права выпускаць кнігі на працягу 15 гадоў пры ўмове, што ён не будзе друкаваць антыкаталіцкія выданні. 3 гэтага часу ў Брэсцкай друкарні выходзілі творы выключна свецкага i гістарычнага характеру. Ёсць звесткі, што ў 1570 Б. меў поўны пераклад «Хронікі» М.Кромера, але не надрукаваў яго. Апошнія вядомыя тэксты выйшлі ў 1570. Пасля 1570 Брэсцкая друкарня, відаць, перастала існаваць, таму наступныя пераклады выходзілі ў іншых друкарнях М.Олаха — «Пра Атылу, караля угорскага» (1574, Кракаў), пра набегі гунаў; вядомы твор А.Фрыча Маджэўскага «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (1577, Лоск; выйшла без кнігі пра касцёл, прадмова напісана С.Будньт).

С.Кот называв Б. найлепшым перакладчыкам 16 ст. з латыні, маючы на ўвазе чысціню мовы, трапнасць выразаў. Менавіта пераклад «Пра Атылу...», зроблены Б., з'явіўся асновай для перакладу аповесці на беларускую мову ў канцы 16 ст., a кніга «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» была перакладзена ў Расіі ў канцы 17 — пач. 18 ст.

 

Тв .: Pieњni. Krakуw, 1958.

Ліш.: Парэцкі Я.І. Антырэлігійная сатыра Брэсцкага друкарскага двара ў XVI ст. // Беларуская літаратура. Мн., 1979. Вып. 7; Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Wroctaw; Krakуw, 1959. Z. 5. S. 45—52; Literatura staropolska w konteks'cie europejskim. Wrocіaw etc, 1977. S. 162, 187. Л.І.Іванова.