ВАЛАДКОВІЧ Марцін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 197 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

77.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%CHINA CHINA
5.5%PORTUGAL PORTUGAL
2.8%JAPAN JAPAN
1.2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1%CANADA CANADA
0.7%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАЛАДКОВІЧ Марцін

 

Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны 16 ст. Звесткі пра даты яго нараджэння i смерці не захаваліся. Паходзіў з баярскага роду на Віцебшчыне. У 1559 працаваў пісарам канцылярыі Вялікага княства Літоўскага, быў земскім пісарам, земскім суддзёй Мінскага павета, мінскім гараднічым. У першыя гады Лівонскай вайны выконваў адказныя даручэнні ў перагаворах з Масквой, быў гаспадарскім паслом на Мінскім павятовым сойміку 1566 i на Люблінскім сойме 1569. Па даручэнні Мсцібогаўскага з'езда Вялікага княства Літоўскага ў 1576 член пасольства Вялікага княства Літоўскага да Стафана Баторыя. Пасады, якія займаў В., яго ўдзел у дыпламатычных місіях даюць падставу меркаваць, што ён меў добрую юрыдычную адукацыю, быў здольны, дасведчаны, дзелавіты. Прымаў удзел у стварэнні Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1566 i 1588. Унёс у ix практычны вопыт дзяржаўнаадміністрацыйнай i судовай ра­боты, выражаў грамадскапалітычныя інтарэсы шляхты, якія аформіліся ў закон, праводзіў канцэпцыю суверэннасці Вялікага княства Літоўскага.

Г.В. Дзербіна