ВІТЭЛІЙ (Vitellius) Эразм

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 39 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

85%UNITED STATES UNITED STATES
7%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.3%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВІТЭЛІЙ (Vitellius) Эразм

[Цёлк; 1474(?) — 9.9.1522]

 

Дзяржаўны, рэлігійны i культурны дзеяч Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай, публіцыст; адзін з высокаадукаваных людзей свайго часу, мецэнат. Нарадзіўся ў Кракаве ў бед­ней мяшчанскай сям'і. У 1487 скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве ў званні бакалаўра; у 1491 атрымаў навуковую ступень магістра. 3 1492 жыў у Літве. Быў служыцелем культу ў Вільні i Плоцку, сакратаром велікакняжацкай канцылярыі. У віленскі перыяд жыцця, паміж 1492—1501, завязалася дружба з М.Гусоўскім, які быў яго сакратаром i якога ён апекаваў. Як фаварыт вялікага князя Аляксандра В. хутка зрабіў бліскучую кар'еру — ад канцылярыста да біскупа, палітыка, дыпламатычныя здольнасці якога вы­сока цанілі ў заходнееўрапейскіх краінах. Неаднаразова (у 1501, 1505, 1518—21) узначальваў дыпламатычныя місіі Вялікага княства Літоўскага i Полыпчы ў Ватыкан з мэтай стварыць кааліцыі хрысціянскіх дзяржаў суп­раць Турцыі i Крымскага ханства. Бліскучыя палітычныя прамовы В. ў Ватыкане ў 1501, 1505 i ў Аўсбургу ў 1518 садзейнічалі росту яго вялікага міжнароднага аўтарытэту як дыпламата i прамоўцы. Вядомыя італьянскія i нямецкія паэты i вучоныя прысвячалі яму свае працы. На яго пасольскі двор, дзе знаходзіліся школаінтэрнат, багатая асабістая бібліятэка, з'язджаліся славутыя людзі з Італіі, Германіі, Польшчы, Беларусі. Сваёй дзейнасцю, узвышэннем, дасягнутым дзякуючы ўласным здольнасцям, ён паказваў прыклад служэння радзіме, адстойваў прынцып сацыяльнай роўнасці людзей у адпаведнасці з натуральным правам. Польская арыстакратыя i шляхта не маглі гэтага дараваць В. і, калі ён пачау дамагацца пунсовай манты i кардынала, паўсталі супраць яго кандыдатуры на Петракоўскім сойме (1519). У 1521 Жыгімонт I вызваліў В. ад абавязкаў пасла ў Рыме, i ён застаўся там як палітычны эмігрант. На грабніцы В. ў храме св. Марыі дэль Попала ў Рыме выбіта эпітафія, напісаная Гусоўскім. В. славіўся як збіральнік рукапісаў. У яго бібліятэцы захоўваўся помнік беларускалітоўскага летапісання 15 ст. «Огідо regis». У публіцыстыцы выяўляў рэнесансавагуманістычныя грамадскапалітычныя погляды, абараняў прынцып роўнасці ў нацыянальных адносінах. Адной з найважнейшых сваіх задач лічыў папулярызацыю на агульнаеўрапейскай арэне гісторыі i культу­ры Усходняй Еўропы, у прыватнасці беларускага i літоўскага народаў, увядзенне ix у летапіс гуманістычнай культуры Еўропы. Услаўляў гісторыю, побыт i культуру Беларусі i Літвы. Любіў Беларусь, шмат падарожнічаў, наведаў Мір, Слонім, інш. гарады i мястэчкі, пра што сведчаць запісы ў яго дзённіку за 1499—1508. Яго эпісталярная спадчына, дыпламатычныя пра­мовы i выступленні ў 1518 i 1519 выдадзены на лацінскай мове ў Аўсбургу i Рыме, а пазней у «Актах Таміцыяна» i інш. выданнях.

 

Літ.: Д o р о ш к е в и ч В.И. Новолатин­ская поэзия Белоруссии и Литвы. Первая половина XVI в. Мн., 1979.

З.П.Кузьмічэнка.