ВОЛАН (В о л я н ) Андрэй

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 274 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.7%UNITED STATES UNITED STATES
7.2%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВОЛАН (В о л я н ) Андрэй

(1530—1610)

3. Г. Маслыка

 

Палітычны дзеяч, філосаф i правазнаўца, адзін з заснавальнікаў свецкага кірунку ў сацыяльнапалітычнай дум­цы, ідэолаг рэфармацыйнага руху на Беларусі i ў Літве. Адукацыю атрымаў ва універсітэтах ФранкфуртанаОдэры i Кёнігсберга. Выбіраўся паслом ад шляхты Ашмянскага пав. ў сойм Рэчы Паспалітай. Быў сакратаром у вялікага князя літоўскага i караля Польшчы Жыгімонта II Аўгуста. Зрабіў значны уклад у развіццё грамадскай, палітычнай i прававой думкі на Беларусі i ў Літве. Аўтар каля 30 прац (палемікатэалагічныя творы, палітыкаправавыя i этычныя трактаты, прамовы). Пісаў на лацінскай мове. У рэлігійнапалемічных творах з пазіцый кальвінізму рэзка крытыкаваў асноўныя догмы, арганізацыйную будову каталіцкай царквы i папскай улады. Адстойваў прынцыпы верацярпімасці. Вёў палеміку з езуітамі, выкрываў рэакцыйны характер ix дзеянняў. Яго творы былі занесены ў Індэкс забароненых кніг. Антыкаталіцкія працы В. перавыдаваліся гугенотамі Францы i i пратэстантамі Германіі. Гуманістычную накіраванасць маюць яго працы: «Пра палітычную або грамадзянскую свабоду» (Кракаў, 1572), «Прамова да сена­та...» (1572, выд. 1906, Кракаў), «Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» (Вільня, 1596), «Пра гасудара i ўласцівыя яму дабрачыннасці» (Гданьск, 1608). У ix выступаў за рэформы ў сацыяльных i палітычных адносінах, праве i дзяржаўным кіраванні, распрацоўваў канцэпцыю свабоды чалавека (абарона маёмасці, асабістай бяспекі, усеагульнай згоды i міру ў грамадстве). У творчасці В. развіты некаторыя ідэі, выказаныя ў свой час Ф.Скарынам. Ён імкнуўся да вырашэння грамадскіх супярэчнасцей на маральным, фармальнаюрыдычным узроўні, рацыянальнай i мэтанакіраванай дзейнасці саслоўяў, сацыяль­ных груп, кіруючых колаў на чале з манархам. Ідэалагічнымі лозунгамі абвяшчаў агульную карысць i сацыяльную гармонію. Звяртаўся да тэорыі натуральнага права i выкарыстоўваў для яе характарыстыкі раннехрысціянскі маральны прынцып: «I гэтак ва ўсім, як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так i вы абыходзьцеся з імі». В. не абмяжоўваўся аналізам сацыяльнай рэчаіснасці праз прызму абноўленага хрысціянства i асветніцтва, a імкнуўся знайсці натуральныя прычыны існавання рэчаў i з'яў. Таму дзяржаву, права і інш. сацыяльнапалітычныя інстытуты ён разглядаў як вынік чалавечай дзейнасці, аб'екты ўвасаблення рацыянальных пошукаў i мудрасці людзей, што падкрэслівала яго прыхільнасць да свецкага складу мыслення.

 

Літ.: Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI века. Мн., 1974; Падокшын С.А., Шатон В.К. Андрэй Волан i яго трактат «Пра шчаслівае жыц­цё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. №1. С.Ф.Сокал.