ГАЛЬШАНСКІЯ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 475 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАЛЬШАНСКІЯ

 

Старажытны княжацкі род, прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім i адыгралі значную ролю ў развіцці культуры i асветы. Ix радавым гняздом быў Гальшанскі замак не­далёка ад Ашмян. Найболып вядомыя прадстаўнікі роду: Іван (упамінаецца ў крыніцах у 1379—1401), Андрэй Вязынскі [каля 1365(?) — каля 1410], Сямён Люты (? — 1433), Міхаіл (? — 1433), Аляксандр (каля 1440—1511), Соф'я [1405(?) — 21.9.1461], Сямён Трабскі (? — ?), Юрый (каля 1410 — каля 1457), Сямён (каля 1445 — 1505), Юрый (каля 1480—1536), Павел (каля 1490—1555), Януш Дубровіцкі (каля 1505—49), Сямён [каля 1515(?) — 1556], апошні мужчынскі прадстаўнік роду Г.

I в а н , сын Альгімунта, першы вядомы прадстаўнік роду Г., прыхільнік Вітаўта ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Узначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф'ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча. 3 1392 — адзін з прыбліжаных вялікага князя Вітаўта, уваходзіў у велікакняжацкую раду. 3 1396 — намеснік у Кіеве. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск i Парэчча на р. Пціч, Дубровіцкае княства на р. Гарынь (Украіна). Яго дачка Ульяна з 1418 была жонкай вялікага князя Вітаўта.

Павел, сын Аляксандра, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду Г. У 1504 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе праявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Пазней вучыўся ў Рыме (упамінаецца ў 1512). Пасля вяртання ў Вялікае княства Літоўскае стаў прэлатамархідыяканам касцёла святога Станіслава ў Вільні. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. 3 1530 — біскуп луцкі, з 1536 — віленскі. Адыгрываў

 

Кракаўскі універсітэт.

 

значную ролю ў дзяржаўным i грамадскім жыцці Вялікага княства Літоўскага, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі i маці ўнаследаваў вялікую частку радавых вотчын Г. i судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з інш. маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.

 

 

Літ.: Хроника Быховца. Мн., 1966; Polski sіownik biograficzny. Т. 9/4. z. 43. Wrocіaw, etc, 1961; Ochmaсski J. Biskupstwo wileсskie w ■ њredniowieczu. Poznaс, 1972. S. 16—17. В.Л.Насевіч.