ГАРАБУРДА Васіль Міхайлавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 96 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

85.2%UNITED STATES UNITED STATES
6.9%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%GERMANY GERMANY
1%KUWAIT KUWAIT
0.3%POLAND POLAND
0.3%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАРАБУРДА Васіль Міхайлавіч

 

Беларускі друкар i кнігавыдавец 16 ст. Большасць даследчыкаў лічаць яго сынам дыпламата, дзяржаўнага сакратара Вялікага княства Літоўскага Міхайлы Гарабурды. Аднак у завяшчанні апошняга Васіль названы «сыноўцам» (пляменнікам). Праўдападобна, што Васіль — сын Анцуты (Міхайлы) Гарабурды, дробнага гаспадарскага шляхціца, уладаЛьніка маёнтка Макрэц (Гродзенскі пав.). Гарабур­ды мелі цесныя сувязі з І.Фёдаравым, П.Мсціслаўцам, Мамонічамі, А.Курбскім, А.Валовічам i інш. культурнымі i палітычнымі дзеячамі, якія падтрымлівалі беларускае кнігадрукаванне i асвету. Пры ix дапамозе, магчыма, пры непасрэдным удзеле Мамонічаў, Г. арганізаваў друкарню ў Вільні. Каля 1580 выдаў «Евангелле вучыцельнае» — блізкую копію заблудаўскага 1569, у 1582 — «Актоіх» («Васьмігалоснік») з пасляслоўем, падпісаным ім. Г. працягваў выдавецкія традыцыі Заблудаўскай друкарні, выдаваў кнігі на царкоўнаславянскай мове буйным фарматам, у 2 кодеры. Раслінны арнамент заставак у кнігах нагадвае львоўскамаскоўскія ўзоры Фёдарава. Выхадныя звесткі кнігі «Васьмігалоснік» дадзены ў двух каляндарных стылях, як у некаторых віленскіх выданнях Скарыны. Захавалася каля 35 экземпляраў кніг Г. Друкарня яго перайшла да Мамонічаў, якія з 1583 узнавілі выдавецкую дзейнасць. Не выключана, што Г. — адзін з тых друкароў, якім гэта друкарня бы­ла абавязана сваім доўгім i прадукцыйным існаваннем.

 

Літ.: A н у ш к и н А.И. На заре книго­печатания в Литве. Вильнюс, 1970; Зер­но в а А.С. Типография Мамоничей в Вильне (XVII) // Книга: Исслед. и матери­алы. М., 1959. Сб. 1. Г.Я.Галенчанка.