Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 37 госцяў анлайнГАШТОЛЬД Альбрэхт |
(? — 1539)
Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Паходзіў з магнацкага (з 1529 графскага) роду, прадстаўнікі якога ў 14—16 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім i валодалі буйнымі маёнткамі ў Літве i на Беларусі. У 1503—06 намеснік навагрудскі, у 1505—08 падчашы літоўскі; ваявода навагрудскі з 1508, полацкі з 1513, трокскі з 1519, віленскі i канцлер Вялікага княства Літоўскага з 1522, староста мазырскі ў 1515, барысаўскі ў 1525. У 1507 удзельнічаў у абароне Смаленска ад маскоўскага войска, прымаў удзел у бітве пад Оршай (1508). У 1511 неабгрунтавана абвінавачаны ў сувязі са змовай М.Глінскага i зняволены ў турму, але на Брэсцкім сойме апраўданы. На Віленскім сойме 1529 абвясціў Жыгімонта II Аўгуста наследнікам трона Вялікага княства Літоўскага. Як прадстаўнік алігархіі Вялікага княства Літоўскага стаяў за незалежнасць княства ад Полыпчы. Быў у апазіцыі да польскай каралевы Боны i ў процівагу імкнуўся зблізіцца з Габсбургамі i прускім князем Альбрэхтам. У 1536 у звароце да Боны выказаўся супраць увядзення ў Вялікім княстве Літоўскім польскай судовай сістэмы. Удзельнічаў у рэдагаванні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. Быў мецэнатам мастакоў i аматарам мастацтва Адраджэння. Меў багатую бібліятэку, у якой былі кнігі лацінскія, польскія, чэшскія, а найболын кірылічныя славянскія. Кнігазбор Г. перайшоў у віленскую бібліятэку Жыгімонта II Аўгуста. Заснаваў капліцу Гаштольдаў пры Віленскім кафедральным саборы. Г.А.Маслыка.
|