Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 98 госцяў анлайнГВАНЫНІ (Guagnini) |
Аляксандр (1534—1614). Псторык. Нарадзіўся ў г. Верона, Італія. 3 1550х гадоў служыў ротмістрам у войску Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік Лівонскай вайны 1558—83, камендант Віцебска. Выдаў «Хроніку Еўрапейскай Сарматыі» на лацінскай (1578, 1581) i польскай (1611) мовах, у якой даў шмат звестак па гісторыі i геаграфіі Вялікага княства Літоўскага. Ёсць апісанні матэрыяльнай i духоўнай культуры, звычаяў i абрадаў насельніцтва Беларусі, галоўным чынам Верхняга Падняпроўя, гарадоў i крэпасцей Беларусі. Гістарычныя звесткі пра Беларусь у асноўным запазычаны з «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай i ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага.
Літ.: Витебская старина (Сост. А.П.Сапунов. Т. 4. Витебск, 1885; Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. І.У.Чаквін. |