ДАМАНЕЎСКІ Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 43 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

77.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%CHINA CHINA
5.5%PORTUGAL PORTUGAL
2.8%JAPAN JAPAN
1.2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1%CANADA CANADA
0.7%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАМАНЕЎСКІ Ян

(? — 1563)

 

Прававед, рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага 16 ст. Звестак пра час i месца нараджэння не захавалася. Быў суддзёй Віленскага апеляцыйнага суда для гарадоў з магдэбургскім пра­вам. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Магчыма, Д. як радны пан (член рады) быў старшынёй Статутнай камісіі, зацверджанай Віленскім соймам 1551 для распрацоўкі праекта новага Статута. Узначаліць Статутную камісію мог хутчэй за ўсё чалавек, які карыстаўся аўтарытэтам як палітык, дзяржаўны дзеяч, прафесіянал, валодаў царкоўнаадміністрацыйным вопытам i ведамі кананічнага i магдэбургскага права. Д. не змог закончыць ра­боту па рэформе заканадаўства (памёр у 1563), але бясспрэчна, што з яго ўдзелам вызначана канцэпцыя новага заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, якая адпавядала патрабаванням свайго часу i абараняла суверэнітэт дзяржавы. Г.В.Дзербіна.