ЕЎЛАШОЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 473 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЕЎЛАШОЎСКІ

(Еўлашэўскі) Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546 — пасля 1616)

 

Мемуарыст, беларускі грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Ляхавічах у мнагадзетнай праваслаўнай сям'і. Яго бацька Міхаіл — прадстаўнік даўняга баярскага роду, які з часам збяднеў, але пры фарміраванні шляхецкага саслоўя здолеў атрымаць набілітацыю, карыстаўся ўласным гербам. Надзелены ад прыроды кемлівым розумам, Е. шляхам самаадукацыі яшчэ ў юнацтве набыў параўнальна шырокія i глыбокія веды ў матэматыцы, справаводстве i юрыспрудэнцыі, дзякуючы чаму карыстаўся выключнай павагай у сучаснікаў. 3 18 гадоў пачаў самастойнае жыццё, тады ж стаў прыхільнікам, хоць i непаслядоўным, моднага ў той час пратэстантызму. Адукаваны юнак хутка звярнуў на сябе ўвагу не толькі мясцовых паноў i падпанкаў, але i такіх знатных магнатаў, як М.Радзівіл, Я.Хадкеві'ч, К.Асяірожскі', якія, не зважаючы на яго адносную беднасць, даручалі яму весці важныя судовыя справы ва ўсіх інстанцыях. Прымаючы пад увагу юрыдычныя здольнасці i багаты практычны вопыт свайго земляка, яго вядомасць пры каралеўскіх дварах Жыгімонта II Аўгуста, Стафана Баторыя i Жыгімонта III Вазы, а таксама ўдзел у Люблінскім сойме 1569, навагрудская шляхта ў 1579 паслала Е. сваім павятовым паслом на Варшаўскі вальны сойм. Там яму як дзяржаўнаму чыноўніку (паводле каралеўскага прывілея Стафана Баторыя ён з 1577 займаў пасаду пінскага i сервецкага мастаўнічага) разам з навагрудскім суддзёй А.Трызнам было даручана прыняць удзел у выпрацоўцы тэксту «Трибунала  Вялікага княства Літоў­

 

Пячатка Ф.Еўлашэўскага.

 

скага». A калі ў 1592 у навагрудскім земскім судзе аказалася вакантным месца падсудка, у ліку чатырох іншых прэтэндэнтаў ваяводская шляхта абрала яго сваім кандыдатам. 3 ix Жыгімонт III выбраў менавіта Е., які займаў гэту пасаду да 1613.

У 1603 Е. ўзяўся за пяро, каб пакінуць нашчадкам звесткі пра сваё жыццё, асабістыя ўражанні ад грамадскапалітычных падзей, якія здаваліся вартымі ўвагі. У яго ўспамінах створана цэлая галерэя вобразаў дробнай i сярэдняй шляхты Вялікага княства Літоўскага 2й паловы 16 — пач. 17 ст. Мемуары носяць пераважна аўтабіяграфічны характар, факты ў ix пададзены ў строга храналагічнай паслядоўнасці, што паслужыла падставай пазнейшым даследчыкам называць ix дзённікам. 3 твора вынікае цікавасць мемуарыста да побыту сярэдняга чалавека, да поглядаў сваіх суайчыннікаў, ix сацыяльнага жыцця i грамадскіх узаемаадносін.

Жыў Е. ў складаны i напружаны час, калі Вялікае княства Літоўскае было арэнай вострых саслоўнакласавых супярэчнасцей i непрымірымай ідэалагічнай барацьбы, калі пытанні рэлігіі вылучаліся на авансцэну дзяржаўнай палітыкі Рэчы Паспалітай, што выклікала незадаволенасць у розных слаёў грамадства i вяло да ўзнікнення сялянскаказацкіх паўстанняў i шляхецкіх мяцяжоў. Аднак, як сведчыць тэкст успамінаў, аўтар не выказаў асаблівай цікавасці да палітычных падзей таго часу, хоць яму паводле ха­рактеру службы часта даводзілася сутыкацца з рознымі дзеячамі Рэчы Паспалітай. Пытанні вялікай палітыкі ён адносіў да кампетэнцыі вялікіх паноў, выбраных дзеля гэтага самім Богам. Таму, нават закранаючы некаторыя падзеі палітычнага жыцця, сваю абыякавасць да ix ён тлумачыў тым, што не мае намеру паўтараць сказанае іншымі людзьмі, абмяжоўваўся заўвагай: «Опускаю то, яко ведучы, достаточне то от иншых выписано». Мемуары сведчаць аб памяркоўным лібералізме

аўтара, яго падкрэсленым мясцовым патрыятызме. Усведамляючы сябе грамадзянінам Вялікага княства

Літоўскага, Е. ганарыўся яго грамадскімі дзеячамі i пры кожным зручным выпадку імкнуўся проціпаставіць свае, мясцовае, польскаму.

«Успаміны» Е. — своеасаблівы гісторыкамемуарны зборнік цікавых, месцамі сюжэтна разгорнутых бытавых навел, у цэнтры якіх жывы, рэальны чалавек з уласцівымі яму рысамі характеру i псіхалогіяй. Перед чытечом пеўстее вырезны вобрез семоге еўтера — прыкладноге шляхціце, цудоўнага сем'яніне, пяшчотнеге сыне, які певежее бецькоў, любіць свеіх дзяцей, пережывее зе ix лес, не шкедуе чесу, энергіі i сродкеў, кеб лепш уледкевець ix дебребыт, хоць гэта i перешкодзіле здзейсніць яго юнецкую ма­ру — наведець іншыя креіны, папоўніць там свее веды, евелодець рознымі ремёствемі. Вось чему, келі ў кенцы 16 ст. ў сувязі з педрыхтоўкей Брэсцкей царкоўнай уніі 1596 у креіне разгарнулася упертая рэлігійная берецьбе, келі пед уздзеяннем новых гістерычных умоў лемеліся стерыя, тредыцыйныя шляхецкія ўяўленні, келі ў гремадскапалітычным, нецыянельным, рэлігійным i культурным жыцці креіны «зелеты век» шляхецкей вольнесці сцереджеў непежеденыя перасткі сецыяльнаге эгаізму i неўтаймавенеге анерхізму, супрецьстеяць якім быў бяссільны неват сам кароль, памяркоўне ліберальны Е. з есеблівей прыемнесцю ўспемінеў пре нядеўнія чесы, поўныя рэлігійней верецярпімесці.

Рукепіс мемуереў Е. збярогся ў Ге­лоўным ерхіве стережытных ектеў у Варшаве. Упершыню епублікаваны (са значнымі папраўкемі) у 1886 украінскім гісторыкем У.Антеновічам.

Тв.: Дневник Новогородского подсудка Федора Евлашевского (1564—1604 года) // Киев, старина. 1886. Т. 14, янв.

 

Літа.: Дорошевич Э., Конон В . Очерк истории эстетической мысли Бе­лоруссии. М., 1972. С. 59—60; История бе­лорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 206—209. А.Ф.Коршунау.