Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 458 госцяў анлайнКАЛАДЫНСКІ Кузьма |
(Андрэй)
Рэлігійны дзеяч 16 ст., антытрынітарый. Паходзіў з Віцебска. Напачатку быў дыяканам у праваслаўнай царкве, потым прымкнуў да антытрынітарыяў i ў 1563—64 па ix даручэнні выступаў з пропаведзямі ў Віцебску. Каля 1567 апынуўся ў Перамышльскай i Сандамірскай абласцях, дзе спрабаваў прапагандаваць свае погляды сярод праваслаўных. Не дамогшыся жаданых вынікаў, сваю кар'еру скончыў простым слугою ў аднаго з мясцовых па
Герб Віцебска. 1597.
ноў. На думку гісторыка царквы ІЛ.Малашэўскага аўтар апакрыфічнага помніка «Ліст полаўца Смеры да цара Уладзіміра Кіеўскага». Прозвішча К. як чалавека, які нібыта знайшоў i пераклаў з рускай мовы на польскую «Ліст...», згадваецца ў творы пратэстантаантытрынітарыя Х.Санда «Nucles historiae ecolesiasticoe» («Асновы рэлігійнай гісторыі»), апублікаваным у 1669—75 у Амстэрдаме i Кёльне разам з лацінскім перекладам гэтага «ЛІста...», зробленым А.Вішаватым. Смера (Іван) — выдуманы лекар князя Уладзіміра, па паходжанні полавец. Князь Уладзімір, тады яшчэ язычнік, у 980 быццам бы накіраваў Смеру ў Канстанцінопаль для даследавання хрысціянскай веры. Пасля працяглага i цяжкага вандравання Смера дасягнуў Александрыі, прыняў там хрысціянства i ў 990 прыслаў адтуль ліст да Уладзіміра, а сам ужо не вярнуўся. У сваім лісце Смера крытыкаваў грэчаскую веру i заклікаў князя не прымаць яе, а аддаць перавагу другой, якую ён быццам бы спазнаў там i якая з'яўляецца падабенствам будучай пратэстанцкай, плыні хрысціянства. Пазней сапраўднасць «Ліста...» абвергнута гісторыкамі, пачынаючы з М.М.Карамзіна, якія выявілі ў ім прыкметы звычайнага падлогу. Аднак пісьменнікі антытрынітарыі надалі «Лісту...» значэнне сапраўднага помніка, бо ён запаўняў прагал, які яны адчувалі ў гісторыі сваёй плыні на працягу не
Канстанцінопаль (пасля 1453 Стамбул). Храм Сафіі (у 15 ст. ператвораны ў мячэць).
калькіх стагоддзяў. Нападкі ў «Лісце...» на грэкаў i ix паслядоўнікаў пераносіліся ў свядомасці антытрынітарыяў на праваслаўную i каталіцкую цэрквы. Падрыхтаваны антытрынітарыем з беларусаў «Ліст...» стаў вельмі прыдатны для тутэйшых антытрынітарыяў i таму імі захаваны i выдадзены. Гэты «Ліст...», выкладзены К. на тагачаснай беларускай мове, прызначаўся для тых мясцін, дзе ён прапаведаваў. Падставай для падлогу стала летапіснае сказание пра пасольствы князя Уладзіміра для выпрабавання розных веравызнанняў, у выніку чаго была аддадзена перавага хрысціянству па грэчаскім узоры. Як антытрынітарый з былых праваслаўных і, безумоўна, чалавек у свой час добра адукаваны К. выдумаў свой дадатак да летапіснага сказания з мэтай падарваць думку, што грэчаскае веравызнанне аднагалосна ўхвалілі паслы.
Ліпг.: Малышевский И. Подложное письмо половца Ивана Смеры к великому князю Владимиру святому // Тр. Киевской духовной академии. 1876. Т. 2—3; Немир о в с к и й Е.Л., Горбачевский Б . С . С книгой через века и страны. М., 1964. С. 42—44. Г.А.Маслыка. |