КІШКА Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 309 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КІШКА Ян

(7—26.7.1592)

 

Магнат Вялікага княства Літоўскага, асветнік. Меў маёнткі на Беларусі (Іўе, Лоск, Любча, на Падляшшы). Вучыўся ў 1563 у Базелі, з 1564 у Цюрыху, по­тым у Рыме, Неапалі i Балоньі. 3 1569 крайчы літоўскі. У час Лівонскай вайны ў 1580 на чале свайго атрада ўдзельнічаў у паходзе караля Стафана Баторыя на Вялікія Лукі. 3 1579 падчашы літоўскі i староста жмудскі (з 1579 сенатар Рэчы Паспалітай), з 1588 кашталян віленскі, з 1589 ваявода брэсцкі, дзяржаўца быстрыцкі i цівун эйрагольскі. У сваіх маёнтках пашыраў арыянства, замяняючы кальвінісцкіх міністраў (пастараў) арыянскімі. У Іўі заснаваў арыянскую акадэмію, у Венграве на Падляшшы — друкарню (1570), якую перавёў у Лоск (існавала Ў 1574—92). На арыянскіх сінодах у Лоску ў 1578 i 1581, а таксама ў 1582 у Любчы выступіў супраць левага радыкальнага цячэння ў арыянскім руху. Аўтар некалькіх рэлігійных трактатаў. На сойме 1589 выступіў у абарону верацярпімасці. У кнігадрукаванні працягваў традыцыю Ф.Скарыны.

А.П.Грыцкевіч.