Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 107 госцяў анлайнКРЫШКОЎСКІ Лаўрэнцій |
Дзеяч рэфармацыйнага руху, гуманіст, пісьменнік 2й паловы 16 ст. У 1550я гады прыхільнік вучэння Чэшскіх братоў у Вялікай Польшчы. У 1558 у друкарні г. Шаматулы (Польшча) выдаў кнігу «Размова чатырох братоў закону хрысціянскага». 3 1561 кальвінісцкі прапаведнік у Нясвіжы. У 1562 у Нясвіжскай друкарні разам з С.Будным i М.Кавячынскім выдаў на беларускай мове «Катэхізіс», «Об оправдании грешного человека перед Богом». Каля 1563 перайшоў на пазіцыі антытрынітарызму, пазней падтрымліваў рэлігійныя i сацыяльныя ідэі анабаптызму. Пры дапамозе Буднага пераклаў i выдаў на польскай мове «Гутаркі святога Юсціна філосафа...» (Нясвіж, 1564). У сваіх пропаведзях К. выступаў з крытыкай прыгонніцтва як ганебнай формы феадальнага грамадства, адстойваў прынцыпы верацярпімасці, прапагандаваў грамадскакарысную працу. Паводле ацэнкі К.Ф.Калайдовіча, Будны, Кавячынскі i К. «зрабілі беларускую мову кніжнай», a кнігу даступнай шырокаму колу чытачоў. Выкарыстанне жывой народнай мовы ў рэлігійнай пісьменнасці i царкоўным богаслужэнні было важным сродкам уздыму i далейшага развіцця нацыянальнай культуры.
Л im.: Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: Вторая половина XVI—нач. XVII в. Мн., 1970; Gуrski К. Studia nad dziejami polskiej literatury antytrynitarskiej XVI w. Krakуw, 1949. Г.Я.Галенчанка. |