ЛІЦЫНІЙ НАМЫСЛОЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 619 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛІЦЫНІЙ НАМЫСЛОЎСКІ

Ян (пач. 1560х гадоў— каля 1635)

 

Мысліцельгуманіст, пісьменнік, пе­дагог. Паходзіў з сілезскага г. Намыслаў. Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1585 прызначаны рэктарам арыянскай школы ў Іўі, заснаванай паплечнікамі С.Буднага, рэфармацыйным дзеячам Лаўрэнціем Крышкоўскім. 3 1593 прапаведнік абшчыны арыян у Навагрудку. Паводле сцверджання сілезскага паэта Ш.Пісторыя, галоўнымі прычынамі, што прымусілі Л.Н. пакінуць родныя мясціны, былі «пачуццё абавязку i прага служэння ісціне». Сваю асветніцкую дзейнасць ён прысвяціў барацьбе за здзяйсненне ідэй левага рацыяналістычнага крыла Рэфармацыі, якое на Беларусі ўзначальваў С.Будны. У 1592 Л.Н. выдаў твор «Анатомія i гарманічнасць хрысціянскага чалавека» (на польскай мове, не збярогся, у 1636 перакладзены на нямецкую мову). У 1597 надрукаваў «Зварот да братоўевангелікаў», у якім выказаў свае рацыяналістычныя рэлігійнафіласофскія погляды. У палемічным творы «Каталісіс» (1598) ён выступаў супраць кальвінісцкай шляхты. 3 лацінскай мо­вы пераклаў на польскую трактат А.Бусбеквіса аб турэцкай палітыцы (Вільня, 1598). Светапоглядную пазіцыю Л.Н., заснаваную на прынцыпе дэізму, адлюстроўвае яго вусная i пісьмовая палеміка з езуітамі М.Сміглецкім (1594) i М.Фрыбеліусам (1603), кальвіністамі А.Воланам i Г.Жарноўскім (1603). У 1615 за атэістычныя погляды Навагрудскі сінод адлучыў Л.Н. ад сацыніянскай абінчыны. Памёр у Навагрудку. (

Л.Н. — адзін з пачынальнікаў свецкай адукацыі на Беларусь Працуючы i Іўеўскай школе, ён напісаў падручнік па логіцы пад назвай «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля» i надрукаваў яго ў Лоску ў 1586 на лацінскай мове пад псеўданімам Gracianus Prosper. У гэтай кнізе шмат яскравых узораў лагічных разважанняў, у якіх крытыкаваліся асноўныя догмы хрысціянскай рэлігіі. Багаслоў Ф.Юніус у сваёй кнізе, выдадзенай у 1596 у Лейдэне  (Галандыя), адкрыта выступіў з крытыкай поглядаў Л.Н. i перасцерагаў   аб   небяспечнасці   распаўсюджвання   яго   ідэй.   У   1589   у Лоскім друкарскім двары выдадзены друті вучэбны дапаможнік Л.Н. «Сентэнцыі, неабходныя ў грамадскім жыцці» — адзіны ў сваім родзе зборнік маралізатарскіх выказванняў, часткова арыгінальных думак, часткова запазычаных з іншых літаратурных крыніц i апрацаваных у вершаванай форме. Тэ­ту кнігу можна лічыць першым падручнікам жывых замежных моў у тагачаснай Беларусі, таму што тут чаргаваліся розныя, але аналагічныя павод­ле  зместу  выказванні  на  лацінскай, польскай i нямецкай мовах. У кнізе 255 вершаваных павучанняў трох тыпаў, вытрыманых у духу Адраджэння: лацінскія   набраны   антыквай,   польскія — гатычным шрыфтам i нямецкія — курсівам. Болыпасць лацінамоўных   павучанняў   напісана   ў   форме элегічнага двуверша, асобныя — чыстым гекзаметрам або сапфічнай страфой, зрэдку — адзінаццаціскладовікам. Польскія i нямецкія выказванні рыфмуюцца, ix метрычны памер звычайна трынаццаціскладовік.  Кожная сентэнцыя мае загаловак i парадкавы нумар. У  110 павучаннях  ёсць спасылкі  на крыніцы (псалмы, прытчы, Кніга прарокаў, Евангелле i інш.). Увогуле ж сентэнцыі, вершаваныя Л.Н.,— арыгінальныя i не маюць аналогій у працах тагачасных еўрапейскіх паэтаў. Вось некалькі прыкладаў у перакладзе Я.Парэцкага, Ю.Свіркі, А.Міхневіча. Так, у сентэнцыі «Спадчына» (18) ён ставіў жыццёва важнае пытанне: «Ці можаш пакінуць ты спадчыну лепшую, // Чым удзячнасць дзяцей за бездакорнасць тваю?»; у сентэнцыі «Карысць» (30) сцвярджаецца сацыяльная вартасць творчай працы чалавека: «Той болып прыносіць карысці, хто з розумам робіць работу, // Чым той, хто працуе бяздумна, выконвае слепа загад»; у выслоўі «Высакародны розум» (37) багаццю проціпастаўляецца розум чалавека: «Не, не багацце дае высакароднаму розуму сілу, // Розум жа сам найкаштоўнейшы ў свеце са скарбаў зямных»; у павучанні «Язык» (51) маральнае папярэджванне зламыснікам i нядобразычліўцам: «Раніць бязлітасны меч цела жывое не гэтак. // Як нявіннага ядам смяртэльным злачынны язык». Ёсць у кнізе нямала аптымістычных сентэнцый, у якіх выказваецца вера ў стваральнатворчыя магчымасці нацыі, у духоўную сілу ча­лавека. У адной з ix — «Надзея» (66) гаворыцца: «Доўга маркоціцца нельга губляць не патрэбна надзею; // Знай: калі цяжка сягоння, хутка будзе лягчэй». Спецыяльныя сентэнцыі Л.Н прысвечаны i такім маральным вартасцям i заганам, як паслухмянасць, непакой, памяркоўнасць, вытрымка, п'янст

 

 

ва, помета, мудрасць i інш. Для ўсіх выслоўяў характэрны розныя адценні адной i той жа думкі на лацінскай, польскай i нямецкай мовах, што яшчэ шырэй раскрывав абрысы задумы аўтара, яго поглядаў i высноў. Напрыклад, сентэнцыя пра любоў да радзімы ў лацінскім варыянце гучыць так: «Кожны, хто сумленны, так палка любіць радзіму, што кіне беззбройнае цела ў агонь кастра»; у польскім — «Кожны, хто доблесны, так любіць сваю радзіму, што гатовы згарэць у агні дзеля таго, каб яна засталася некранутай»; у нямецкім — «Кожны год­ны чалавек любіць сваю радзіму i ахвотна прыме смерць за яе шчасце». Лацінскі варыянт сентэнцыі пра тыранаў гучыць так: «Тыранаў чакае смерць, i не меней жахлівая, чым тых, хто мірна праводзіць свае дні»; польскі — «Не лягчэйшая смерць знаходзіць жорсткіх людзей, чым мірных, i тых, хто бедны»; нямецкі — «Тыранам наканавана стаць прахам нароўні з тымі людзьмі, хто мірна жыве на зямлі». Параўнальны аналіз разнамоўных сентэнцый дае магчымасць паглыбіць нашы ўяўленні аб ix філасофскай, маральнай i жыццёвай значнасці i тым самым аб светапоглядзе i дыдактычных прынцыпах аўтара.

Цікавае ў навуковым плане параўнанне Л.Н. з творчым набыткам маралістаў Еўропы, у прыватнасці з «Максімамі» Ларошфуко, першае выданне якіх з'явілася ў Францыі ў 1665 г.

(г. зн., што выслоўі іўеўскага настаўніка надрукаваны на 76 гадоў раней за «Максімаў», прычым у верша ванай форме на трох мовах). Апрача таго, афарызмы французскага мысліцеля больш складаныя па структуры, чым «Сентэнцыі» Л.Н., у ix часам даволі цяжка «вылушчыць зерне» ісціны. Думкі Л.Н. больш простыя i даступныя чытачу. Напрыклад, Ларошфуко «Самалюбетва» вызначае як любоў да сябе i да ўсіх рэчаў, «якія табе карысныя». Л.Н. пра «Самалюбства» піша так: «Ісціннае слова распаўсюджана ў вуснах народа: кожны лічыць за лепшае дабро сабе, чым іншым». Дабрадзейнасцю Л.Н. лічыць мэтанакіраванае дзеянне, а не выпадковую удачу, хоць менавіта недальнабачны карыслівец імкнецца да выпадковага поспеху. Ла­рошфуко   прытрымліваўся   падобнай жа думкі: «Прыстойныя людзі паважаюць нас за нашыя дабрадзейнасці, а натоўп — за прыхільнасць лесу». Аўтар «Максімаў» выказвае думку, што адрозніць хлусню ад праўды вельмі цяжка, a аўтар «Сентэнцый» перасцерагае, што хлусня ўласціва людзям, i таму не трэба здзіўляцца падманам. Разам з тым першы з'едліва заўважаў: «Сваім недаверам мы апраўдваем чу­жую хлусню», a другі павучаў, што «толькі той, хто не можа даказаць пра ўду, карыстаецца хлуснёй». Калі супаставіць «Максімы» з «Сентэнцыямі», то высвятляецца, што абодва аўтара імкнуліся да абагульнення асабістага жыццёвага вопыту, назапашанага ў выніку намаганняў зразумець супярэчнасці сучаснага ім грамадства i акалічнасцей уласных поспехаў i няўдач. Спадчына Л.Н. i сёння мае філасофскае, маральнае i літаратурнамастацкае значэнне.

 

Літ.: Нарысы гісторыі народнай асветы i педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: Вторая половина XVI—нач. XVII в. Мн., 1970; Парэцкі Я.І. Іўеўскі педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі // Бел. літ. 1983. Вып. 11; Яго ж. Сентэнцыі іўеўскага пе­дагога // Полымя. 1988. № 8; Я г о ж. Іўеўскі Ларошфуко // Культура. 1992. № 17, май. Я.І.Парэцкі, А.Я.Міхневіч.