МУРМЭЛІУС Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 26 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
32.1%UNITED STATES UNITED STATES
4.9%SWITZERLAND SWITZERLAND
3.3%BELARUS BELARUS
2.7%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.2%CHINA CHINA
1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МУРМЭЛІУС Станіслаў

 

Друкар i кнігавыдавец 16 ст. Паходзіў з Полынчы. У 1558 запрошаны канцлерам Вялікага княства Літоўскага М.Радзівілам Чорньш узначаліць Брэсцкую друкарню, якая пасля смерці Б.Ваяводкі бяздзейнічала. Першай кнігай, выдадзенай М. да лістапада 1558, быў зборнік рэлігійных песень С.Зарэмбы «Песні хвал боскіх». Усяго ім на працягу 1558—61 надрукавана 16 твораў на польскай мове. 3 ix вядомы: «Два пасланні» (1559) — адказ папскаму нунцыю Ліпамано, дзе рэзка крытыкавалася царкоўнарэлігійная палітыка рымскай курыі, яе бесцырымоннае ўмяшанне ў справы іншых краін: «Гісторыя пра папу Іаана VIII, які быў жанчына» (1560); збор прававых сачыненняў Б.Граіцкага «Артыкулы права Магдэбургскага», «Судовы працэс» (1560) i інш. Магчыма, М. прымаў удзел i ў падрыхтоўцы да выдання Брэсцкай бібліі (1563). Каб палепшыць фінансавае становішча друкарні, М. выдаваў сваім коштам хадавыя кнігі свецкага зместу, не пазначаючы месца выдання i ix выдаўца. На публікацыю рэлігійнай літаратуры сродкі даваў Радзівіл. Якасць выданняў М. сведчыць пра дасканаласць яго выдавецкага i друкарскага майстэрства. 3 1570 знаходзіўся ў Кракаве, дзе трапіў у даўгавую турму, адкуль яго вызваліў выдавец М.Шарфенберг. Далейшы лёс М. невядомы.