ПАЦЕЙ Іпацій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 28 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
32.1%UNITED STATES UNITED STATES
4.9%SWITZERLAND SWITZERLAND
3.3%BELARUS BELARUS
2.7%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.2%CHINA CHINA
1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЦЕЙ Іпацій

(свецкае імя Адам Львовіч; 1541—1613)

 

 

Пісьменнікпалеміст, дзяржаўны, палітычны i царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся на Брэстчыне. Скончыў Кракаўскую акадэмію. Быў каралеўскім сакратаром. У 1580—89 брэсцкі земскі суддзя, з 1589 сенатар Рэчы Паспалітай i брэсцкі кашталян. У 1590 пастрыгся ў манахі i ў 1593 узначаліў УладзіміраБрэсцкую епіскапскую кафедру. Неаднаразова мяняў веравызнанне i палітычнарэлігійныя погляды. 3 1599 кіеўскі уніяцкі мітрапаліт. Адзін з арганізатараў i ідэйных натхняльнікаў Брэсцкай царкоўнай уніі 1596. Вядомы як аўтар палемічных твораў на беларускай i польскай мовах у абарону уніі («Унія...», 1595; «Размова берасцяніна з братчыкам», 1603; «Уваскрэшаны Налівайка», 1607; «Ерасі, невуцтва i палітыка папоў i мяшчан віленскага брацтва», «Гармонія...», «Рэляцыя», усе 1608), вялікай колькасці прамоў i павучанняў. Яго лісты да кня­зя Астрожскага сталі прычынай палемікі П. з Клірыкам Астрожскім, у вы­шку чаго ён выдаў «Водпіс на ліст нейкага Клірыка Астрожскага безыменнага» (1599). Мяркуюць, што яму належыць «Антырызіс» (1599).

Кніга «Унія...» з'явілася пасля таго, як П. разам ca сваім аднадумцам К.Тарлецкім, маючы дамоўленасць з каралём Жыгімонтам III Вазай адносна ўмоў царкоўнай уніі, накіраваўся ў Рым, дзе тайна ад сваёй духоўнай пас­твы прысягнуў папе Кліменцію VIII на вечны саюз з каталіцкай царквой. Змова стала вядомая i выклікала абурэнне праваслаўных. Тады, каб апраўдаць пераход ад уніяцтва, П. выступіў у друку з гэтай кнігай, у якой найперш імкнуўся даказаць, што паміж каталіцкім i праваслаўным веравызнаннямі існуе толькі ўяўная розніца i склалася яна ў выніку прапаведніцкай дзейнасці невукаў, не дасведчаных у справах царквы i гісторыі яе развіцця. Разам з тым П. даволі аб'ектыўна паказаў цяжкае становішча праваслаўнай царквы, неадпаведнасць яе духавенства свайму прызначэнню, пазнаёміў чытачоў з атмасферай жорсткай рэлігійнай, нацыянальнай i антыфеадальнай барацьбы праваслаўнага насельніцтва Беларусі i Украіны, адначасова выказаў i свае адмоўныя адносіны да гэтай барацьбы. Яго   абураў   кантроль   праваслаўных

 

К.Тарлецкі i І.Пацей у рымскага папы. 3 малюнка 19 ст.

 

брацтваў над дзейнасцю епіскапаў. 3 гневам ён абрынуўся на просты народ, які ў яго інтэрпрэтацыі выступаў носьбітам бунтарскіх настрояў. Тым самым П. адмаўляў народу ў праве мець свае думкі, меркаванні ў пытаннях багаслоўя i царкоўнай арганізацыі зза поўнай некампетэнтнасці i пагардліва кідаў выклік паспрачацца ў пытаннях багаслоўскай навукі. Адзін з тых, хто прыняў выклік i распачаў палеміку з П., быў Зізаній. Адказам на пагарду да традыцый праваслаўя з'явіліся таксама выступленні гарадскіх нізоў Вільні, Гродна i інш.

 

Літ.: Псторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд. Мн., 1985. С. 209— 210.