Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 179 госцяў анлайнПЕЛЬГЖЫМОЎСКІ |
(Pielgrzymowski) Гальяш (7—1604)
Грамадскі дзеяч i пісьменнік 16 ст. Нарадзіўся ў Полыпчы. Вучыўся ў кальвінісцкай школе. 3 1586 пісар Вялікага княства Літоўскага. У 1583 па даручэнні польскага караля Стафана Баторыя наведаў Івана IV Грознага. У 1600—01 сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве, удзельнічаў у перагаворах з Барысам Гадуновым, потым (у 1602) з рускім пасольствам у Вільні. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1583. Пісаў на беларускай, лацінскай i польскай мовах. Аўтар паэтычных i празаічных панегірыкаў (на лацінскай мове), дыярыушаў пра перагаворы ў Маскве (на польскай мове, часткова апублікаваны ў 1846 у Гродне пад назвай «Пасольства Льва Сапегі ў 1600 годзе ў Маскве паводле дыярыуша Гальяша Пельгжымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага, Уладзіславам Трэмбіцкім апісанае»). У дыярыушы былі тэксты i на беларускай мове: праект дагавора паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй, пералік падарункаў рускаму цару, яго сыну i інш. Блізкая да вытокаў беларускай паэзіі паэма П. «Гутарка аднаго паляка з маскалём у Маскбўскім замку ў годзе 1601», напісаная на рускабеларускай i польскай мовах (рукапіс зберагаецца ў Публічнай бібліятэцы Рачынскіх у Познані, Полыпча). Героі паэмы — прадстаўнік літоўскага пасольства Іван i рускі баярын Ігнат — дыскутуюць па агульных i прыватных пытаннях, часткова звязаных з дыпламатычнай місіяй, пра якую, аднак, канкрэтна не гавораць. У дыялогу раскрывающие ix погляды на міждзяржаўныя ўзаемаадносіны, міжнароднае становішча, свабоду сумлення. Асабліва цікавы вольны, часам з'едлівагумарыстычны характер ix разважанняў пра рэлігію, які выяўляе свядомасць i светапогляд чалавека эпохі Адраджэння. У.М.Казбярук. |