ПЁТР 3 ГАНЁНДЗА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 467 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПЁТР 3 ГАНЁНДЗА

(Пётр Гезка з   Ганёндза, Петрус   Ганезіус, Каніза,   Каніскі; 7—1573)

 

Тэолаг i пісьменнік, ідэолаг антытрынітарызму — левай, плебейскасялянскай плыні радыкальнарэфармацыйнага руху на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў мястэчку Ганёндз на Падляшшы, якое да Люблінскай уніі 1569 уваходзіла ў Вялікае княства Літоўскае i належала Радзівілам. Паходзіў з бе­ларускай сялянскай сям'і. Нямецкі гуманіст i тэолаг Меланхтон, якога Пётр наведаў у 1556, называў яго літвінам (так у той час называлі ўсіх жыхароў Вялікага княства Літоўскага). Пётр скончыў Кракаўскі універсітэт у 1551, пасля на сродкі віленскага біскупа Паўла Гальшанскага быў накіраваны за мяжу для ўдасканалення ведаў. Пабываў у Італіі, Швейцарыі, Маравіі. Знаёмства з рэлігійнафіласофскім вучэннем М. Сервета i сацыяльнапалітычнымі ідэямі мараўскіх анабаптыстаў адыграла значную ролю ў фарміраванні яго светапогляду. У 1554 Пётр выкладаў сафістыку ў Падуанскім універсітэце. Пасля вяртання на радзіму ў 1556 ён па рэкамендацыі Мікалая Радзівіла Чорнага прыняў удзел у Сяцымінскім сінодзе польскіх, беларускіх i літоўскіх пратэстантаў, дзе выступіў з прамовай i выказаў свае погляды. Яго смелая рацыяналістычная крытыка догмата троицы выклікала перапалох сярод членаў сінода. Тэта выступление стала пралогам радыкальнай Рэфармацыі на Беларусі i ў Літве i зрабіла вялікі ўплыў на фарміраванне поглядаў будучых ідэолагаў антытрынітарызму. «...Я лічу, — казаў на сінодзе Пётр, — што траістасць асоб, адзінасутнасць,  злучэнне існасці i іншае, унесенае ў царкву школамі, ёсць выдумка чалавечага розуму i таму павінна быць па справядлівасці абвергнутым, каб вярнуцца выключна толькі да Свяшчэннага пісання, якое з'яўляецца самым надзейным падмуркам веры». Сінод пастанавіў накіраваць Пятра ў Вітэнберг да Меланхтона, каб той даў сваё заключэнне пра такія ерэтычныя погляды. Пераканаўшыся ў тым, што Пётр — прапаведнік    анабаптысцкага    толку, Меланхтон не даў яму магчымасці наладзіць у Вітэнбергу дыспут пра сутнасць   свайго   вучэння   i   неадкладна справадзіў  вальнадумца.   Вярнуўшыся на радзіму, Пётр пасяліўся ў Венграве, якое належала ўдаве віцебскага ваявода Ганне Кішка, i распачаў энергічную прапаганду свайго вучэння ў Вялікім княстве    Літоўскім.    Паслядоўнікамі Пятра сталі Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны, М.Чаховіц i інш. Весткі пра антытрынітарскую    прапаганду    Пятра дайшлі да Жэневы. Кальвін у адным са сваіх лістоў пісаў: «Пётр Ганыза зноў аднаўляе пашырэнне на Літве блюзнерскага    вучэння    Сервета».    Пётр удзельнічаў      у      антытрынітарскіх сінодах, вёў палеміку з С.Будным. Ён выдаў некалькі  твораў на лацінскай («Супраць   боскасці   Ісуса   Хрыста», Брэст,   1557;  «Аб першахрысціянскай царкве»,  1564; не зберагліся) i поль­скай («Пра трох», «Пра сына божага», «Пра хрысціянскае хрышчэнне»,  усе 1570) мовах. У гэтых творах ён адмаўляў царкоўнатэалагічную i філасофскую схаластычную традыцыю. Асноўнымі  аўтарытэтамі  для  яго  былі Свяшчэннае пісанне i чалавечы розум. Але калі розум супярэчыў канонам Бібліі, аддаваў перавагу апошняй. Ён быў адным з самых адукаваных людзей   свайго   часу,   дасканала   ведаў лацінскую, грэчаскую i яўрэйскую мовы. Актыўна выступаў супраць прыватнай уласнасці, сацыяльнай няроўнасці, свецкай улады, войнаў, феадальнага права, пакарання смерцю. Памёр у Венграве ў час эпідэміі.

 

Літ.: Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI—нач. XVII в.). Мн., 1970.