Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 476 госцяў анлайнПРАТАСОВІЧ |
Ян Бенядзіктавіч (?—?)
Беларускі пісьменнік i перакладчык канца 16—пач. 17 ст. Нарадзіўся ў в. Магільна на Піншчыне. Яго бацька Бенядзікт Васілевіч належаў да служылай шляхты Вялікага княства Літоўскага, пэўны час займаў пасады войскага гродзенскага i ключніка трокскага. П., відаць, меў на Піншчыне невялікі маёнтак, але сродкаў на жыццё атрымліваў мала. У прадмрве да адной з сваіх кніг ён адзначау, што не мае «ні золата, ні серабра». Ён быў чалавекам адукаваным, ведаў лацінскую, грэчаскую i заходнееўрапейскія мовы, творы свае пісаў папольску. Найбольш верагодна, што атрымаў адукацыю ў якімнебудзь заходнееўрапейскім універсітэце дзякуючы падтрымцы багатых мецэнатаў (магчыма, Радзівілаў або Скуміных). У 1570—80я гады П. займаў пасаду віленскага гарадскога суддзі. Мяркуюць, што з канца 1580х i да сярэдзіны 1590х гадоў ён жыў у сваёй вёсцы на Піншчыне. Тут былі задуманы i напісаны яго маральнапавучальныя i навуковыя творы, для публікацыі якіх ён прыязджаў «у слаўнае места Віленскае». У час сваёй службовай дзейнасці П. найбольш бываў у асяроддзі чыноўнікаў гарадскога самакіравання i служылай шляхты. Стаўшы аўтарам кнігі, ён увайшоў у гуманістычны гурток разначыннай інтэлігенцыі, што групавалася вакол друкарні i выдавецтва «віленскага Альда» Яна Карцана. Літаратурную дзейнасць П. пачаў з невялікай кніжкі «Паранімфус» (Вільня, 1595), прысвечанай уступленню ў шлюб Я.Скуміна. 3 гэтага твора відаць, што аўтар добра ведаў Біблію i герояў Старога запавету, «Іліяду» Гамера, творы Сафокла, Герадота, старажытнагрэчаскую міфалогію. Вобразы антычнай Грэцыі П. выкарыстоўваў, каб паказаць людзям узоры, на якія варта раўняцца. У 1597 ён выдаў 4 творы, у т.л. «Ялмужнік» («Чалавек, які раздае міласціну»), «Контэрфет чалавека старога», прысвечаныя тэме маралі. Ім уласцівыя выразная маралісцкапавучальная тэндэнцыя i гуманізм, услаўляюцца высакародныя чалавечыя якасці i ўчынкі. Асноўная думка «Ялмужніка» — неабходнасць дапамагаць няшчасным, бедным, каб зрабіць ix долю крыху лягчэйшай. У гэтым творы П. намагаецца паўплываць на багатых, каб яны дапамагалі бедным. Ён рэзка крытыкуе сквапнасць багацеяў, выкрывае крывадушнасць прыхільнікаў рэлігійнахрысціянскага светапогляду. Ставіць у прыклад багацеямхрысціянам — сваім сучаснікам старажытных філантропаў i дабрадзеяўязычнікаў. «Ялмужнік» папярэднічаў «Апафегматам» Б.Буднага, надрукаваным Карцанам у 1599. У «Контэрфеце...» П. выказвае матэрыялістычны погляд на жыццё i прыроду, стварае мастацкі вобраз чалавечага жыцця: малады чалавек падобны вясне, сярэдніх гадоў — лету, а стары — восені, багатай сваім ураджаем. У творы «Эпіцэдыум», прысвечаным памяці М.Вайнянкі, якая памерла «ў квітнеючым узросце», аўтар падае сентэнцыі з яе жыцця, падмацаваныя спасылкамі на філасофію антычных мысліцеляў, выказвае матэрыялістычны погляд на чалавечае жыццё i прыроду («усё цячэ, усё мяняецца»), таму смерць — з'ява зусім натуральная, «несмяротных людзей няма». У ім П. выказвае i свае дэмакратычныя погляды, пасвойму выкрывае няроўнасць людзей у тагачасным грамадстве, крытыкуе грамадства, у якім «аднаму дастаецца ўсякага дабра i багацця, a ў другога i хлеба няма!». У творы «Вобраз дастаслаўных жанчын» шмат прыкладаў жаночай дабрачыннасці, гераізму i самаахвярнасці. Над апошнім сваім творам «Інвенторэс рэрум» («Вынаходнікі рэчаў», Вільня 1608), выдадзеным Карцанам, П. натхнёна i карпатліва працаваў некалькі гадоў. Скараціўшы i перапрацаваўшы папулярны ў той час твор Вергілія Палідора Урбінскага, П. пераклаў яго вершамі з італьянскай мовы, дадаў свае каментарыі са спасылкамі на мясцовую рэчаіснасць (часам мелі сатырычную накіраванасць). Тут ён выступіў як палымяны мараліст, перакананы вораг усяго злога, розных чалавечых заган, паўстаў супраць п'янства i распусты, супраць напышлівасці, асудзіў падаткі i паборы. Атрымаўся па сутнасці новы, арыгінальны твор, своеасаблівая энцыклапедыя ведаў, якая знаёміць чытача з паходжаннем многіх рэчаў, з'яў грамадскага i культурнага жыцця. Болынасць кніг П.прысвечана розным магнатаммецэнатам '(напр., Войнам, Скуміным, Радзівілам, Палубенскім). Амаль усе творы надрукаваны ў друкарні Карцана, маюць выдатнае мастацкае афармленне.
Лит.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 112; Анушкін А.І. Ян Пратасовіч з Піншчыны // Помнікі гісторыі i культуры Беларусь 1978. № 4. |