РАІЗІЙ Пётр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 457 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАІЗІЙ Пётр

(7—1571)

 

Пісьменнік, прававед, адзін з заснавальнікаў навуковай школы юрыспрудэнцыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў Падуі i Балоньі. Выкладаў права ў Кракаўскім універсітэце. Перасяліўшыся ў Вялікае княства Літоўскае, служыў у жамойцкага біскупа Я.Даманеўскага, быў канонікам у Варнянах, архіпрэсвітэрам касцёла св. Яна ў Вільні, з 1567 канонік віленскага капітула. Пакінуў вялікую літаратурнаправавую спадчыну, у якой звяртаўся да актуальных праблем, пераважна звязаных са спадчынным правам. У паэме «Да польскіх магнатаў пра каралеўскі шлюб» (1553) ён выступіў як прыхільнік спадчыннай манархіі, неабходнасць якой абгрунтоўваў інтарэсамі стабілізацыі становішча ў дзяржаве. Твор закранаў актуальную праблему, бо тагачасны вялікі князь i кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст быў бяздзетным

удаўцом. Прымаючы пад увагу цяжкія ваеннапалітычныя абставіны для краіны напярэдадні Люблінскай уніі 1569, аўтар паэмы падкрэсліваў неабходнасць новага шлюбу, бо толькі нараджэнне наследніка магло пазбавіць краіну ад непрадбачаных выпадковасцей, спрэчак i войнаў. Такая трактоўка фарміравання вярхоўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім i Полыпчы не адпавядала настрою шляхты, якая бачыла ў выбарнасці вярхоўнага правіцеля адзін з элементаў шляхецкай вольнасці.

Актыўнай была i практычная дзейнасць Р. У 1561 ён склаў для жамойц­кага біскупства Канстытуцыю i Навелы — законапалажэнні i правілы, якімі павінна яно карыстацца. У Вільні ён уваходзіў у склад дворнага гаспадарскага суда, што разглядаў апеляцыі ад гарадоў з магдэбургскім правам. Набыты ім значны вопыт дастасавання такога права паслужыў падставай для напісання працы «Заключэнне Пятра Раізія, каралеўскага юрысконсульта, аб справах, што слухаліся на судовых пасяджэннях Літвы, i аб абскарджанні судовых рашэнняў» (выдадзена ў 1563 у Кракаве, у 1570 у ФранкфурценаМайне, у 1572 у Венецыі). Гэта праца сур'ёзны тэарэтычны аналіз судовай практыкі па прыватным праве. 3 імем Р. звязана заснаванне ў Вільні ў 1563 першай школы права (яе назва засведчана ў дакументах як «школа права цывільнага, рымскага, саксонскага, магдэбургскага, літоўскага пад кіраўніцтвам П.Раізія»). Гісторык Т.Нарбут лічыць, што Р. выкладаў у школе рымскае, саксонскае, магдэбургскае права. Паводле меркавання Я.Курчэўскага, гэ­та школа існавала пры касцёле св. Яна з 1513, i ў ёй выкладаліся лацінская i нямецкая мовы, а Р. у 1563 увёў выкладанне рымскага i літоўскага права, грэчаскай мовы. Прыходскую школу Р. ператварыў у вучылішча юрыспрудэнцыі, дзе арганізаваў падрыхтоўку суддзяў, адвакатаў i інш. судовых чыноўнікаў. Такім чынам, ён быў у ліку заснавальнікаў першай навуковай шко­лы юрыспрудэнцыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Як вучонагаюрыста i сама­га адукаванага чалавека яго добра ве­дал! Я.Даманеўскі, А.Ратондус i інш. дзяржаўныя, палітычныя i грамадскія дзеячы Вялікага княства Літоўскага. Добрая тэарэтычная падрыхтоўка, веданне рымскага, магдэбургскага, кананічнага права, высокі аўтарытэт вучонага абумовілі далучэнне Р. да рабо­ты над Статутам Вялікага княства Літоўскага 1566. Запрашэнне іншаземца ў склад Статутнай камісіі было рэдкім выпадкам, бо камісія зацвярджалася соймам i ў яе склад старанна адбіраліся прадстаўнікі з улікам веравызнання, прадстаўніцтва ад «Станаў» насельніцтва, кампетэнткасці i інш. Сваей практычнай i навуковай дзейнасцю Р. зрабіў значны уклад у развіццё права i культуры ў Вялікім княстве Літоўскім.

 

Літ.: Kurczewski J. Biskupstwo Wileсskie... Wilno, 1921.