СКАРГА (П а в е н с к i)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 461 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.5%UNITED STATES UNITED STATES
26%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.9%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СКАРГА (П а в е н с к i)

 

Пётр (1536—12.9.1612)

 

 

Рэлігійны i палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, адзін з ініцыятараў i прапагандыстаў ідэй Брэсцкай уніі 1596, пачынальнік польскай аратарскай про­зы. Паходзіў з Мазовіі. Адукацыю атрымаў у Кракаве, Вене i Рыме. У 1568 уступіў у ордэн езуітаў. 3 1573 змагаўся супраць рэфарматараў у Літве i на Беларусь Настаўнічаў у заснаваных ім калегіумах у Вільні, Полацку i інш. Пасля смерці караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя падтрымаў кандыдатуру на каралеўскі трон Жыгімонта III Вазы, пазней быў у яго прапаведнікам. Аўтар рэлігійнапалітычных твораў: «Пра еднасць касцёла Божага...» (1577), «Жыціі святых» (1579), «Соймавыя казанні» i «Брэсцкі сінод» (1597), «На трэны i лямант Феафіла Арфалога» (1690) i інш. Паводле сваіх палітычных поглядаў быў прыхільнікам неабмежаванай манархіі. Абвінавачваў шляхту ў распаўсюджванні рэфармацыйных ідэй, крытыкаваў за злоўжыванне саслоўнымі прывілеямі i лічыў яе ніжэйшым саслоўем, здольным толькі на «ваеннае рамяство». На яго думку, свецкая ўлада павінна падпарадкоўвацца царкоўнай, а кароль — папу рымскаму. Адзін з першых, хто прадказаў заняпад Рэчы Паспалітай. Насуперак сваёй волі аб'ектыўна паказваў сацыяльную няроўнасць у дзяржаве, выкрываў эксплуатацыю сялян.

У кнізе «пра еднасць касцёла Божага» С. падхапіў i развіў ідэю езуіта Бенядзікта Гербста аб неабходнасці новай царкоўнай уніі з Рымам у інтарэсах праваслаўнай царквы Вялікага княства Літоўскага. С. налічыў 19 «памылак» праваслаўнай царквы, што вялі да скажэння «сапраўднага» хрысціянскага веравызнання. Ён заклікаў князя К.Астрожскага, які на той час быў уплывовым патронам праваслаўнага веравызнання i якому была адрасавана гэта кніга, а разам з ім i ўсе ўсходнеславянскія народы да царкоўнай уніі з Рымам. С. прапанаваў шляхі пераадолення рэлігійнай варожасці, што перашкаджалі аб'яднанню цэркваў, паказваў на тыя выгоды, якія атрымаюць праваслаўныя ад гэтага духоўнага саюзу з католікамі. Ён імкнуўся давесці i даказаць, што сапраўднае хрысціянскае веравызнанне ідзе ад рымскакаталіцкай царквы, якая з'яўляецца пераемніцай i носьбітам апо­стальскіх традыцый i таму мае закон­нее права быць галавой сярод усіх хрысціянскіх веравызнанняў. Ён лічыў, што з прыняццем рэлігійнага саюзу будуць створаны ўмовы для развіцця i росквіту сапраўднай навукі i належнай асветы для народа i гэта прывядзе да знікнення адасобленасці i варожасці, якая ўсё яшчэ падзяляе праваслаўных i католікаў у Рэчы Паспалітай. У вы­шку, на яго думку, праваслаўная шляхта заслужыць большы давер i атрымае значныя дзяржаўныя пасады, а дзяржава дзякуючы царкоўнай уніі замацуе сваю маналітнасць i набудзе палітычную магутнасць, так неабходную для яе барацьбы са зНешнімі ворагамі. Гэта кніга выклікала бурную нянавісць да С. з боку праваслаўнага лагера. Яе тыраж, паводле сцвярджэння аўтара, быў вельмі хутка скуплены i амаль цалкам знішчаны багатай часткай праваслаўнага беларускага i ўкраінскага насельніцтва. Апрача таго, кніга выклікала палеміку з прадстаўнікамі праваслаўя, якая працягвалася да 1596.

Літ.: История белорусской дооктябрь­ской литературы. Мн., 1977. С. 154—156.