КОЛАС Якуб

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 46 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.3%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.4%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КОЛАС Якуб

КОЛАС Якуб

(сапр. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч, 03.11.1882, засценак Акінчыцы Стаўбцоўшчына – 13.08.1956, Мінск), класік беларускай літаратуры. Разам з Янкам Купалам – заснавальнік новай беларускай літаратуры і беларускай мовы. Народны паэт БССР (1926). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1928), віцэ-прэзідэнт АН БССР (1929). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). Скончыў Мікалаеўшчынскую народную школу, Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902), Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Настаўнічаў (1902 – 1906) у в. Люсіна Ганцавічскага р-на і  Пінкавічы Пінскага р-на  Працаваў у газеце “Наша ніва” (1907). Як удзельнік нелегальнага з’езду настаўнікаў (1906) зволены і адданы пад суд,  зняволены на тры гады (1908 – 1911). У 1915 г. у расійскім войску, на Румынскім фронце. Пасля дэмабілізацыі настаўнічаў у Курскай вобласці. Вярнуўся ў Мінск у 1921 г. Выкладчык  Беларускага педагагічнага тэхнікума, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, супрацоўнік Інбелкульта АН БССР, грамадскіх аб’яднанняў. У гады Айчыннай вайны жыў у Ташкенце. У Беларусь вярнуўся ў 1944 г.  Большасць ранніх вершаў і празаічных твораў (1898 – 1902) былі на рускай мове. Асноўны змест яго шматлікіх вершаў – жыццё, быт і мары аб волі беларускага мужыка і родная беларуская прырода. Вяртаўся да тэмы 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў на аснове канкрэтных фактаў (аповесць “Дрыгва”, 1933; п’есы “Вайна вайне”, 1927 – 1931; “У пушчах Палесся”, 1938). Творы “На прасторах жыцця” (1925 – 1926), “Сымон-музыка” (1925), “Новая зямля” (1923), “На ростанях” (1921 – 1954) і інш. увайшлі ў скарбонку класічнай беларускай літаратуры.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Партрэт Якуба Коласа. ”Вобразы мілыя роднага краю...”. 1983.

Сухая іголка. 28х18,5 см.

 


Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі (1948 – 1997, Маладзечна).

“Якуб Колас”. 1970 – 1972.

Афорт. 34х23 см.



Віктар Васільевіч Мікіта (1955, Мінск).

“Якуб Колас. У карчме”. 1982.

Каляровая літаграфія. 27х35 см.



Міхаіл Аляксеевіч Моўчан (1925, Мінск).

“Якуб Колас”. 1982.

Каляровы лінарыт. 60х40 см.



Анатоль Васільевіч Александровіч (1953, Мінск).

“Якуб Колас”. 1982.

Літаграфія. 63х65 см.



Сяргей Міхайлавіч Вакар (1928 – 1998, Мінск).

“Галава Якуба  Коласа”.

Гіпс таніраваны. 56х26х35 см.



Сяргей Міхайлавіч Вакар (1928 – 1998, Мінск).

“Якуб Колас”. 1980.

Гіпс, дошка. 41х36х10 см.



Уладзімір Міхайлавіч Лятун (1935 – 2000).

Бюст “Якуб Колас”. 1982.

Сілумін, ліццё.



Міхась Самуілавіч Басалыга (1942, Мінск).

“Якуб Колас”. 1982.

Каляровы лінарыт. 22х22 см.



Сяргей Пятровіч Прывада (1961, Наваполацк).

“Якуб Колас”. 1982.

Лінарыт. 55х37 см.



Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Якуб Колас. Мой родны кут”. 1982.

Каляровая літаграфія. 80х60 см.



Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Якуб Колас чытае свае вершы перад байцамі”.

Літаграфія. 80х60 см.



Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Якуб Колас. Новая зямля”.

Літаграфія. 80х60 см.



Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Якуб Колас. Мой родны кут”. 1980.

Сухая іголка. 28х18,5см.



Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Якуб Колас. Марш перамогі”. 1978.

Сухая іголка. 51х24,5 см.



Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Якуб Колас”. 1982.

Сухая іголка. 21х15 см.



Невядомы мастак.

“Якуб Колас. Вобразы мілыя роднага краю”.

Літаграфія. 60х40 см.



Аляксандр Іванавіч Зіменка (1946, Фаніпаль).

Плакетка “Якуб Колас”. 1982.

Майёліка. 31х30 см.



Рыгор Мікалаевіч Іваноў (1952, Мінск).

“Юбілейная плакетка да 100-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа”. 1982.

Сілумін таніраваны. 15х16 см



Генадзь Станіслававіч Лойка (1962, Мінск).

Медаль “Якуб Колас”.

Кераміка, вашчэнне. 8,5х6,5 см.



Юрый Міхайлавіч Любімаў (1938, Мінск).

“Якуб Колас”. Плакетка. 1982.

Сілумін таніраваны, дрэва. 10,5х7,5 см.



Уладзімір Міхайлавіч Лятун (1935 – 2000, Мінск).

“Якуб Колас” (аверс і рэверс). 1982.

Бронза, штамп. Дм. – 6 см.



Міхаіл Аляксандравіч Рыжанкоў (1932 – 1999, Мінск).

“Якуб Колас”. 1982.

Гіпс таніраваны. Дм – 20 см.



Невядомы мастак.

Памятная манета да 120-годдзя Якуба Коласа

“Якуб Колас 1882 – 1954”. 2002.

Срэбра. Дм – 3,3 см.