ХАДКЕВІЧ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 42 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

54.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
8.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ХАДКЕВІЧ

Рыгор Аляксандравіч (? — 12.11.1572)

 

Гетман Вялікага княства Літоўскага, асветнік. Паходзіў з беларускага магнацкага роду Хадкевічаў, радаслоўная якога вялася ад вядомага ў пач. 15 ст. баярына Ходара Юр'евіча, празванага Ходкам. У сярэдзіне 16 ст. X. займаў высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім: з 1554 ваявода віцебскі, з 1559 кашталян трокскі, з

1561 гетман польны літоўскі, з 1564 кашталян віленскі, з 1566 гетман вялікі літоўскі. Ваяваў у Лівоніі. Як актыўны змагар за самастойнасць Вялікага княства Літоўскага ён быў праціўнікам Люблінскай уніі 1569, выступаў супраць аб'яднання БеларускаЛітоўскай дзяржавы з Польшчай у федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. У 1569 у знак пратэсту супраць такога аб'яднання адмовіўся ад усіх дзяржаўных i адміністрацыйных пасад.

У 1568 ён заснаваў друкарню пры праваслаўным манастыры ў мястэчку Заблудава Гродзенскага пав. (цяпер Беластоцкае ваяводства Рэспублікі Польшча). У наладжванні друкарскай дзейнасці   яму   дапамагалі    І.Фёдараў   i П.Мсціславец, якія вярнуліся з Масквы. Напачатку X. меў намер друкаваць кнігі ў перакладзе на «рускую», г. зн. беларускую, мову. Аднак боязь выклікаць гнеў з боку прыхільнікаў артадаксальнага праваслаўя i «ўхіліцца ў бок» ад ix моўных догмаў прымусілі яго    друкаваць    кнігі    на    царкоўнаславянскай мове. У 1568—69 назва­ния  першадрукары выдалі  ў Заблудаўскай   друкарні   «Евангелле   вучыцельнае»,   якое  было  першым  кірылічным   друкаваным   выданнем   2й паловы   16  ст.  Кніга  ўяўляла  сабой зборнік гутарак i павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў (да нашага часу захаваліся 44 экзэмпляры заблудаўскага выдання гэтай кнігі). На яе старонках было змешчана i «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага — пер­шы   друкаваны   помнік   старажытнай усходнеславягіскай літаратуры. На адвароце тытульнага ліста кнігі ў тэхніцы  ксілаграфіі   змешчаны   герб  X. Пазней гэта кніга неаднаразова перавыдавалася на Беларусі i ў Літве. Пас­ля   ад'езду   П.Мсціслаўца   ў   Вільню І.Фёдараў некаторы час яшчэ заставаўся ў Заблудаве i ў 1569—70 надрукаваў там Псалтыр з Часаслоўцам (захаваліся 3 экз.). У аздабленні заблудаўскіх   выданняў  спалучаліся   рысы расійскага     i     беларускага     кнігадрукавання, a самі выдаўцы мелі на­мер   выкарыстаць   у   сваіх   працах моўныя традыцыі Ф.Скарыны. Пра гэ­та    яны    абвяшчалі    ў    прадмове, напісанай імі ад імя X.: «Помыслил же был если и се, иже бы сию книгу выразумення ради простых людей пере­ложити на простую мову и имел есми

0 том попечение великое». Але ажыццявіць пераклад на беларускую мову, як відаць з прадмовы, адраілі «люди мудрые в том письме оученые». Сваей падтрымкай «маскоўскага» друкара i славянскага (значыць, праваслаўнага) кнігадрукавання стары гетман X., які прытуліў І.Фёдарава i нават падарыў яму «на заспакненне» немалую вёску, верагодна, выклікаў супраць сябе незадавальненне каталіцкага духавенства i каталіцкай шляхты. Гэта i прымусіла X. ў 1570 пакінуць апекаванне клапатлівай друкарскай справы. У выніку І.Фёдараў вымушаны быў пакінуць Заблудаў i пераехаць у Львоў, дзе заснаваў першую на Украіне друкарню. Заснаваная X. друкарня адыграла значную ролю ў станаўленні i развіцці кнігадрукавання на Беларусь Пазней падобныя друкарні дзейнічалі ў Куцейне (пад Оршай), Буйнічах (пад Магілёвам), у Мінску, Гродне, Полацку

1 інш.

 

Літ.: Полевой П.Н. История русской словесности с древнейших времен до на­ших дней. Т. 1. 2 изд. Спб., 1903; Зернов а А.С. Первопечатник Петр Тимофеев Мсциславец // Книга: Исслед. и материа­лы. М., 1964. Сб. 9; 3 а п а с к о Я. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974; Иван Фёдоров и восточнославянское книгопечатание. Мн., 1984.