ЦАМБЛАК Грыгорый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 45 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

54.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
8.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЦАМБЛАК Грыгорый

[1364(?) — 1450(?)]

 

Рэлігійны дзеяч, пісьменнік, першы мітрапаліт у Вялікім княстве Літоўскім. Нарадзіўся ў г. ВялікаТырнава, Балгарыя. Яго творы на царкоўнаславянскай мове адносяць да літаратур балгарскай, сербскай, малдаўскай, румынскай, старажытнарускай i старабеларускай. Прозвішча яго таксама пішуць парознаму: Цамвлак, Цымівлак,   Сімівлак,   але   часцей   —

 

 

Цамблак, пазначаюць i толькі манастырскае імя Грыгорый. Паходзіў ca знатнага балгарскага, а дакладней ас­лавяненага валашскага роду. Адукацыю атрымаў у Канстанцінопалі, гуманітарную падрыхтоўку — у Тырнаўскім манастыры Святой Троицы пад кіраўніцтвам патрыярха Яўхімія. Яго светапогляд i аратарскі талент сфарміраваліся ў атмасферы грамадскага i рэлігійнага жыцця паўднёвых i ўсходніх славян канца 14 ст., якія знаходзіліся тады пад уплывам візантыйскай культуры. У час турэцкай экспансіі на Балканах вымушаны быў пакінуць радзіму (1394). Вёў прапаведніцкую дзейнасць у манастырах Візантыі, пэўны час жыў у Сербіі (ігумен Дзечанскага манастыра), быў «прэсвітэрам вялікай царквы Малдаўскай» (у Сучаве). Упершыню беларускія землі наведаў у 1406, калі ехаў праз ix у Маскву да мітрапаліта ўсяе Русі Кіпрыяна (даводзіўся яму дзядзькам, у Вільні даведаўся пра яго смерць). 3 1409 ён пасяліўся ў Кіеве. Тут Ц. стварыў «Надмагільнае слова

Канстанцінопаль. 3 гравюры 18ст.

 

мітрапаліту Кіпрыяну», пазнаёміўся з вялікім князем Вітаўтам, які меў намер стварыць у сваёй дзяржаве асобную ад Масквы праваслаўную мітраполію. Па яго прапанове ў 1414 сабор заходнерускіх праваслаўных епіскапаў вылучыў   Ц.   на   пасаду   мітрапаліта Вялікага княства Літоўскага. Для пасвячэння ў гэты сан Ц. накіраваўся ў Канстанцінопаль, але там яму было адмоўлена ў гэтым. У 1415 Ц. выбраны мітрапалітам кіеўскім. Вітаўт паўторна накіраваў    пасольства    ў    Канстанцінопаль, але i яно было безвыніковым. Тады сабор заходнерускіх епіскапаў,  нягледзячы  на анафемы  канстанцінопальскіх патрыярхаў i новага рускага мітрапаліта Фоція,  15.11.1415 зацвердзіў Ц. мітрапалітам кіеўскім i літоўскім.   Вясной   1416,   калі   Кіеў спаліў хан Эдыгей, Ц. заснаваў сваю кафедру ў Вільні пры Багародзіцкай царкве, а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Новагародак (Навагрудак). У 1418 на чале дэлегацыі     з     300     прадстаўнікоў ЛітоўскаБеларускай дзяржавы, Ноўгарада, Малдавіі i Вялікай Арды ІД. прымаў удзел у Канстанцкім саборы, дзе выступіў з дзвюма прамовамі: «Прывітальнае   слова   папу   Марціну  V»   i «Прывітальнае слова айцам Канстанцкага сабора».

Даследчыкі лічаць Ц. аўтарам болын як 40 твораў, збераглося i вядома каля 26. Першыя ўрачыстыя словы Haniсаны ім у Візантыі i Малдавіі ў 1397— 1406. У так званы літоўскі перыяд ім напісана каля 10 твораў. Гэта пераважна дыдактычнапанегірычныя, урачыстыя словы на розныя святы i асобныя выпадкі рэлігійнагл жыцця. У ix ліку «Пахвальнае    слока Яўфімію    Тырнаўскаму», «Надмагілыкіе слова свято­му Дзмітрыю», палемічнае слова «Як трымаюць веру немцы», словы на царкоўныя святы (на Ушэсце, Прачыстую, Адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля i інш.),   стыхіра  «На   Прачыстую».   Ён займаўся таксама перапісваннем богаслужэбных кніг, прымаў удзел у складанні   «Акруговай   граматы»   i   «Апраўдальнага   паслання   заходнярускіх епіскапаў». На Беларусі ён працягваў i развіваў традыцыі ўрачыстага красамоўства,   закладзеныя   Кірылам   Тураўскім,   узнімаў   пытанні   шырокага грамадскага значэння. Актуальнасць i глыбокая патрыятычнасць яго твораў павялічваецца,  калі браць пад увагу, што ён абараняў родную веру i куль­туру,  услаўляў нацыянальнакультурных дзеячаў ва ўмовах турэцкага нашэсця i панавання над значнай часткай хрысціянскага свету татараманголаў.

У той час Ц. — найболып вядомы прадстаўнік царкоўнага красамоўства на Беларусі i ў Літве. Яго творы (пропаведзі, пахвальныя i палемічныя сло­вы, павучанні, жыціі), напісаныя вобразнай мовай, насычанай метафарамі, параўнаннямі, рознымі складанымі фігурамі, карысталіся вялікай павагай ва ўсім славянскім свеце. Але Ц. занадта наследаваў візантыйскім узорам

 

 

i ў сваіх пропаведзях даходзіў да та­кой напышлівасці, што яны часам станавіліся цяжка зразумелымі. Гэты стыль называўся «пляценне славес». Пропаведзі i словы Ц. станоўча паўплывалі на развіццё тагачаснай i больш позняй беларускай аратарскай прозы, спрыялі ўмацаванню культур­ных сувязей усходніх i паўднёвых сла­вян, пашырэнню паўднёваславянскіх уплываў на літаратуру Беларусі.

У Маскве падзел драваслаўнай мітраполіі быў успрыняты рэзка адмоўна. Ц. вінавацілі ў тым, што ён вы­ступав заадно з папам рымскім, яго імя было ўключана ў артыкул пракляццяў. Болыпасць даследчыкаў лічаць, што Ц. памёр у 1419. Аднак некаторыя выказваюць меркаванне, што пад уплывам пагроз i ганенняў той часткі праваслаўных епіскапаў, якія не жадалі аддзялення ад Маскоўскай мітраполіі, Ц. пакінуў літоўскабеларускую дзяржаву каля 1420 i з'ехаў у Малдавію, дзе пражыў у манастыры да 1450.

Яго літаратурная спадчына, пазначаная перадрэнесансавымі павевамі, за­хавалася ў шматлікіх рукапісных зборніках 15—19 ст. — «Таржэственніках», «Жыціях святых», «Чэццяхмінеях», у «Саборніку» 1642. Пропаведзі i жыціі Ц. актыўна перапісваліся ў беларускіх манастырах (Супрасльскім, Слуцкім, СвятаТроіцкім, Жыровіцкім, Аршанскім, Лаўрышаўскім i інш.), былі своеасаблівым узо­рам для мясцовых кніжнікаў i казнадзеяў, духоўна ўзбагачалі беларускіх чытачоў. Яго спадчына адыграла важ­ную ролю ў гісторыі беларускай літаратуры, асабліва ў перыяд жорсткай палемічнай барацьбы 16—17 ст. за захаванне нацыянальных традыцый i культуры. І.П.Хаўратовіч