ЧАХОВІЦ Марцін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 166 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЧАХОВІЦ Марцін

(1532—1613)

 

Тэолаг i арыянскі палеміст, паэт, ідэолаг левага крыла радыкальнарэфармісцкага руху ў Вялікім княстве Літоўскім i Польшчы. Нарадзіўся ў г. Збоншынь (Польшча) у сям'і рамеснікаў. Пасля заканчэння школы яго як здольнага вучня накіравалі на сродкі заступніка ў Лейпцыгскі універсітэт, дзе ён правучыўся год. Па запрашэнні Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1559 Ч. прыехаў у Вільню настаўнікам заснаванай пратэстанцкай школы. Тут ён актыўна ўключыўся ў жыццё радыкальнай рэфармацыі i пад уплывам прапаганды Пятра з Ганёндза пачаў адыходзіць ад памяркоўнага пратэстантызму. У чэрвені 1561 Радзівіл Чорны накіраваў Ч. ў Швейцарыю з адказнай місіяй: памірыць Ж.Кальвіна з Г.Бляндратам, якога жэнеўскі тэолаг абвінавачваў у прапагандзе ідэй М.Сервета ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. У верасні 1561 Ч. прыехаў у Цю­рих з лістамі да швейцарскіх тэолагаў i багатымі падарункамі ад шчодрага беларускага магната. За тры дні свайго знаходжання ў горадзе Ч. з дапамогай вядомага пратэстанцкага школьнага дзеяча атрымаў дэталёвае апісанне цюрыхскай гарадской школы, каб на яе ўзор стварыць школу ў Вільні. Вяртаючыся дадому, Ч., як у свой час i Пётр з Ганёндза, наведаў адну з анабаптысцкіх суполак у Маравіі i падрабязна пазнаёміўся з яе вучэннем i ладам жыцця. Відавочна, што Ч. хвалявалі сацыяльныя ідэі анабаптыстаў. Пасля вяртання ў Вільню ён атрымаў пасаду прапаведніка ў кальвінісцкім зборы i пачаў энергічную прапаганду сацыяльнага радыкалізму: выступаў з пропаведзямі, браў удзел у сінодах беларускіх i літоўскіх антытрынітарыяў, дзе абараняў сацыяльныя палажэнні анабаптызму. Супраць Ч. выступілі памяркоўныя прапаведнікі. У 1564 на працягу трох дзён ён вёў дыспут з Мікалаем Вендргоўскім, абараняючы ідэі анабаптызму. Ч. падрыхтаваў да друку кнігу «Трохдзённая спрэчка аб хрышчэнні дзяцей», аднак смерць яго апекуна Радзівіла парушыла планы выдання кнігі, i яна выйшла толькі ў 1583. Пад націскам кальвіністаў i гарадскога магістрата Ч. пакінуў Вільню i выехаў у Полыпчу. Пасяліўся ён у Куявіі ў маёнтку свайго аднадумца Яна Немаеўскага — заможнага шляхціца, суддзі i соймавага пасла. Там яны арганізавалі арыянскую суполку. Каля 1570 пад уплывам сацыяльных ідэй Ч. Немаеўскі i група куяўскіх шляхціцаў адмовіліся ад усіх дзяржаўных пасад, прадалі свае маёнткі, маёмасць i раз­дал! грошы бедным. Ч. i Немаеўскі пераехалі ў Люблін i сталі на чале вялікай брацкай суполкі, членамі якой былі мясцовыя гараджане, шляхта, навакольныя сяляне. Пасля смерці Немаеўскага пад націскам памяркоўнага крыла арыян Ч. пакінуў сваю справу, аднак да канца жыцця вёў спрэчкі з прыхільнікамі Соцына, палемізаваў з кальвіністамі i езуітамі. У 1581 у Лос­ку (каля Валожына) ён вёў палеміку з СБудным. Ч. аўтар твора «Хрысціянскія размовы» (1575), рэлігійных песень, вершаванага выкладання Новага Запавету (1570), а таксама яго перакладу з грэчаскай мовы (1577). Веру ён лічыў асабістай справай чалавека, патрабаваў рэлігійнай верацярпімасці, выступаў супраць феадальнакаталіцкай рэакцыі i езуітаў на Беларусі. Выступаў супраць феадальнага ладу, прыгонніцтва, адмаўляў свецкую ўладу, войны, царкву.

 

Літ.: Подркшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970.