АБРАМОВІЧ Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 118 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

49.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.9%UNITED STATES UNITED STATES
10.4%BELARUS BELARUS
3.3%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.7%KUWAIT KUWAIT
1.6%GERMANY GERMANY
1.5%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АБРАМОВІЧ Адам

(1710—?)

 

Царкоўны прапаведнік i палеміст на Беларусі. У сярэдзіне 18 ст. быў рэктарам езуіцкіх навучальных устаноў у Вільні, Нясвіжы, Полацку, Мінску. Аўтар рэлігійнамаралізатарскага твора «Нядзельныя пропаведзі» (Вільня, 1753). Стаяў на пазіцыях адкрытага тэізму. Вучэнне Дэмакрыта i Эпікура аб вечнасці атамаў i ўзнікненні рэчаў з ix камбінацый называў «байкамі i выдумкамі». Адмаўляў ён i пантэістычнае атаясамліванне Бога i прыроды. На яго думку, залежнасць душы ад цела трэба разумець не абсалютна, a ўмоўна, бо душа звязана з целам толькі пры жыцці чалавека. Бог паклапаціўся аб бессмяротнасці душы таму, што гэта дазваляе яму найлепшым чынам праяўляць справядлівасць: узнагароджваць за добрыя i караць за кепскія справы. У сваіх пропаведзях узнімаў праблемы грамадскага жыцця (у прыватнасці, сацыяльнай няроўнасці), заклікаў прыхаджан да пакоры i цярплівасці. Падзел людзей на багатых i бедных тлумачыў як вынік мэтавай дзейнасці Бога, які рабіў гэта дзеля гармоніі ў адносінах паміж людзьмі, каб «убогія маглі служыць багатым, багатыя — карміць убогіх». У той жа час A. абураўся, што вынікі «крывавай працы бедных» дастаюцца багатым, якія, як п'яўкі, смокчуць кроў сваіх ахвяр. Пагражаючы божымі карамі, заклікаў багатых аддаваць бед­ным хоць бы частку таго, што яны запрацавалі ўласнымі рукамі.

 

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 171—173.