АБУХОВІЧ Міхал Лявон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 62 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

54.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
8.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АБУХОВІЧ Міхал Лявон

(7—22.10.1668)

 

Дзяржаўны i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, пісьменнікмемуарыст. Нарадзіўся ў сям'і П.К.Абуховіча, Скончыў філасофскі факультэт Віленскай акадэміі. У час вучобы пісаў панегірычныя вершы. Служыў пры двары караля Яна  Казіміра  Вазы. У

 

Герб роду Абуховічаў.

 

1650 i 1653 каралеўскі дыпламатычны ганец у Маскве. У 1656 удзельнічаў у бітвах супраць шведаў пад Варшавай. Пасля смерці бацькі 6.9.1656 камандаваў яго палком. Тады атрымаў ад ка­раля маёнткі Цырын (цяпер Карэліцкі рн) i Гожу (Гродзенскі рн). У адным з баёў захапіў частку архіва Я. i Б. Радзівілаў. 21.1.1660 у бітве з рускімі войскамі пад камандаваннем князя П.Хаванскага атрад А. быў разбіты, а сам ён узяты ў палон i вывезены ў Маскву. У 1662 А. абмянялі на 6 рускіх военачальнікаў. У 1662 ён заняў пасаду мазырскага, у 1665 навагрудскага падкаморага. У 1665 i 1666 ездзіў да караля Рэчы Паспалітай як пасол ад велікакняжацкага войска. У 1668 прызначаны стражнікам войска Вялікага княства Літоўскага. У той жа год захварэў у Дорагаве (цяпер Карэліцкі рн) i пасля працяглай хваробы памёр. Пахаваны ў езуіцкім касцёле ў Навагрудку. А. — аўтар 2 «Дыярыушаў» на польскай мове. У першым, які ахоплівае час ад 21.1.1660 да 16.7.1662, даў бытавыя замалёўкі маскоўскіх звычаяў i традыцый. У другім, што пачынаецца з 1663 i даведзены да 3.7.1665, апісаў ваенны паход на Севершчыну ў 1664. У творах пададзены эпізоды з соймаў Рэчы Паспалітай, паказана палітычная атмасфера ваеннага часу, падрыхтоўка, ход i вынік ваен­ных акцый, у якіх удзельнічаў аўтар. «Дыярыушы», хоць i напісаны з пазіцый шляхецкага патрыятызму, маюць пазнавальнае i гісторыкалітаратурнае значэнне як творы мемуарнай літаратуры. Надрукаваны М.Балінскім у кнізе «Гістарычныя нататкі да тлумачэння грамадскіх пытанняў у Польшчы XVII ст...» (Вільня, 1859).