АБУХОВІЧ Піліп Казімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 546 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АБУХОВІЧ Піліп Казімір

(? — 6.9.1656)

 

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат, пісьменнік. Паходзіў з мазырскай шляхты, якая пазней асела на Навагрудчыне. Спадчынным уладаннем А. была в. Ліпа ў Навагрудскім ваяв, (цяпер Нясвіжскі рн Мінскай вобл.). Закончыўшы Замойскую акадэмію, служыў пры двары віленскага ваяводы, канцлера Вялікага княства Літоўскага Л.Сапегі. Вызначаўся выключным майстэрствам рыторыкі, пра што сведчаць яго прамовы на лацінскай i грэчаскай мовах у гонар П.Замойскага (апубл. ў 1617). Быў намеснікам мазырскага кашталяна. У 1632 выбраны паслом ад Мазырскага пав. ў Трыбунал Вялікага княства Літоўскага. На Віленскім канвакацыйным сойме 1634 выступаў як прадстаўнік Мазырскага пав., а на соймах 1638, 1639, 1640, 1645, 1646 — як пасол ад Навагрудскага ваяв. На канвакацыйным сойме 1648 выбраны прадстаўніком ад Вялікага княства Літоўскага ў раду пры прымасе (гнезненскім архібіскупе) М.Лубенскім, на выбарчым сойме — маршалкам пасольскай палаты. Яго лічылі дзеячам вялікага розуму i рэдкага красамоўства, ён быў разважлівы i вынаходлівы пры ўладкаванні канфліктаў у складаных сітуацыях. На каранацыйным сойме 1649 у Кракаве адкрываў цырымоніі як маршалак папярэдняга сойма, выбраны ў камісію па перагаворах са Швецыяй. У 1651 прызначаны вялікім паслом ад Вялікага княства Літоўскага да цара Аляксея Міхайлавіча, каб заключыць дагавор з Расіяй супраць татар. 3 1653 А. — ваявода смаленскі. У 1654 ён узначальваў абарону Смаленска i пасля доўгай аблогі вымушаны быў здаць горад рускім войскам. За гэта абвінавачаны ў здра­дзе. Па руках пачалі хадзіць зласлівыя «пашквілі», у т.л. «Ліст да Абуховіча», напісаны 6.7.1655 у Тулянах ІванамЦыпрыянам Каманякам (Каманэнькам). У маі 1655 А. быў выкліканы на сойм наконт здачы смаленскай крэпасці. Кароль даў магчымасць А. даказаць сваю вернасць дзяржаве i даверыў яму камандаванне літоўскімі палкамі ў бітве супраць шведвў пад Варшавай. У ліпені 1656 А. накіраваўся са сваім атрадам пад Брэст, дзе захварэў i памёр. Пахаваны ў сямейным склепе ў езуіцкім касцёле ў Навагрудку. Намаганнямі сыноў быў апраўданы на надзвычайным сойме 1658. А. пакінуў пасля сябе польскамоўны «Дыярыуш», які ахоплівае падзеі 1630—54 (апубл. ў 1859 М.Балшскг'м), a таксама запісы пра абарону Смаленска i шляхецкія выбары 1632. Мемуары маюць гістарычную каштоўнасць, расказваюць пра войны, пасяджэнні соймаў, пасольства ў Маскву, услаўляюць дабрачыннасць Сапегаў, даюць звесткі пра анамаліі ў надвор'і, пра хваробы, сведчаць пра тое, што A. быў патрыётам аб'яднанай Рэ­чы Паспалітай, фанатычным католікам. Бацькаву справу працягвалі сы­ны — М.Л.Абуховіч i І.Т.Абуховіч, якія таксама вялі дзённікавыя запісы.

А.Ф.Коршунаў.

АБУХОВІЧ Тэадор Геранім (1642—14.4.1707)

Пісьменнікмемуарыст, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Малодшы сын П.К.Абуховіча, брат М.А.Абуховіча. У 1657—69 служыў пры двары караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра Вазы. Суправаджаў яго ў час ваеннай экспедыцыі за Дняпро (1664). Пасля адрачэння караля ад тро­на (1669) паехаў з ім у Францыю. У 1670 разам з І.Сангушкам i групай каралеўскай шляхты вярнуўся морам, праз Гамбург, на радзіму, у радавы маёнтак Дорагава каля мяст. Карэлічы (цяпер іГродзенская вобл.). У 1672 у шэрагах шляхецкага аналчэння накіраваўся ў ваенны паход супраць туркаў, удзельнічаў у бітве пад Хоцінам (1673). У 1674 здзейсніў паломніцтва ў Рым, вяртаючыся назад, наведаў Ларэта, Балонню i Вену. У 1672, 1678—1700 на навагрудскіх сойміках неаднаразова выбіраўся паслом на соймы, дзе выконваў розныя даручэнні: падкаморы(1693), кашталян (1700). Быў адзіным спадчыннікам радавых маёнткаў Ліпа i Дорагава Навагрудскага ваяв, i Горбавічы Мазырскага пав., трымаў у арэндзе Цырын (Гродзенскай вобл.). У апошнія гады жыцця A. напісаў на польскай мове ўспаміны, у якіх расказаў пра найважнейшыя падзеі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, пра свае жыццё. Яго мемуары надрукаваны М.Балінскім у кнізе «Пстдрычныя нататкі да тлумачэння грамадскіх пытанняў у Польшчы XVII ст. ...» (Вільня, 1859).

 

Літ.: Polski sіownik biograficzny. Т. 23/3, z. 98. Wrocіaw, 1978. М.П.Барташэвіч.