АГІНСКІ Багдан

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 463 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АГІНСКІ Багдан

(? — 1625)

 

Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік. Паходзіў з старадаўняга магнацкага роду. 3 1580 падкаморы трокскі, ста­роста Віленскага праваслаўнага брацтва, удзельнік мірных перагавораў у Маскве ў 1587 i 1612. Пасля забароны дзейнасці брацкай беларускай Святадухаўскай друкарні ў Вільні ён заснаваў у 1610 друкарню Віленскага праваслаўнага брацтва ў сваім уладанні — мяст. Еўі (цяпер г. Вевіс у Літве). Гэта друкарня праіснавала да сярэдзіны 17 ст. i выпусціла болып за 25 выданняў, у т.л. «Новы запавет з Псалтыром» (1611), «Дыёптру» (1612), «Буквар сла­

 

Герб роду Агінскіх.

 

вянскай мовы» (1618), «Граматыку» М.Сматрыцкага (1619) i інш. Кірылічныя кнігі Еўінскай друкарні вызначаліся высокімі мастацкапаліграфічнымі якасцямі. Кнігавыдаўцы прадаўжалі i развівалі традыцыі Ф.Скарыны (прадмовы, пасляслоўі, каментарыі i да т.п. рабіліся на белару­скай мове). Як i выданні Скарыны, кнігі Еўінскай друкарні прызначаліся для шырокіх колаў насельніцтва i выкарыстоўваліся беларускімі i ўкраінскімі брацтвамі ў навучальнаасветніцкай i царкоўнарэлігійнай дзей­насць У прадмовах выдаўцы падкрэслівалі патрыятычныя матывы сваёй дзейнасці, намер распаўсюджваць кнігі на ўсе «рускія» краіны, садзейнічаць развіццю «народа рускага». Выданні разыходзіліся на Беларусі, Украіне, часткова вывозіліся ў Расію. Апрача кірылічных кніг друкарня выпускала ў 1й палове 17 ст. польскія выданні, якія адыгрывалі пэўную ролю ў грамадскапалітычным i духоўным жыцці Рэчы Паспалітай.