АГІНСКІ Міхал Клеафас

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 462 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АГІНСКІ Міхал Клеафас

[7.10(25.9). 1765—15.10.1833]

 

 

Дыпламат, кампазітар, вялікі падскарбі літоўскі. Прадстаўнік старадаўняга магнацкага роду: яго бацька, Андрэй, быў ваяводам трокскім, маці, Паўла — з роду магнатаў Шэмбекаў. Нарадзіўся >ў Гузаве, недалёка ад Вар­шавы. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, меў выдатныя здольнасці да музыкі i замежных моў. У 1786 пасол на сойме, у 1788 камісар скарбовай камісіі Вялікага княства Літоўскага, у 1789 літоўскі мечнік, у 1789 надзвычайны пасланнік у Галандыі. У 1791 вярнуўся на радзіму, займаўся пытаннямі   спадчыны   маёнткаў   М.К.Агін­скага на Беларусі, якія адышлі да Расіі. Быў дэпутатам Гродзенскага сой­ма 1793. У 1793—94 вялікі падскарбі літоўскі. У 1794 удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам АЛ.Касцюшкі, уваходзіў у Найвышэйшую ра­ду літоўскага народа. Ахвяраваў на патрэбы паўстання 188 тыс. злотых, кіраваў 480 стральцамі. Двойчы са сваім атрадам спрабаваў прабіцца ў Мінскую губ., каб падняць паўстанне. Змагаўся супраць прускіх* войск. Пасля таго як расійскія войскі ўзялі Вільню, А. выехаў у Варшаву. За ўдзел у паўстанні яго маёнткі былі канфіскаваны царскімі ўладамі. Жыў у Вене, Венецыі, Парыжы. Дзякуючы намаганням князя к.Чартарыйскага атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму i ў Гродне прысягнуў на вернасць Аляксандру I. У 1802—06 жыў у маёнтку Залессе Ашмянскага пав., дзе пабудаваў новы палац, парк у англійскім стылі, аранжарэі, звярынец, сабраў вялікую бібліятэку. Залессе стала адной з найпрыгажэйшых магнацкіх рэзідэнцый на Беларусі. У 1807 у Італіі быў при­няты Напалеонам I. У 1810 у Пецярбургу атрымаў ад цара званне сенатара i тайнага саветніка, ордэны Св. Уладзіміра i Аляксандра Неўскага. У маі 1811 падаў цару праект пра заснаванне Вялікага герцагства Літоўскага. Напярэдадні вайны 1812 услед за Аляксандрам I прыехаў у Вільню, потым вярнуўся ў Пецярбург, дзе знаходзіўся да канца вайны. У 1817 у Вільні надрукаваў 2 зборнікі сваіх твораў. У 1823 выехаў у Італію, жыў у Фларэнцыі, дзе i памёр.

Вядомы як музыкант i кампазітар. А. захапляўся італьянскай i французскай операй, іграў на скрыпцы i клавікордах. Кампазітарскую дзейнасць пачау у 1790я гады стварэннем шматлікіх маршаў i баявых песень, пашыраных сярод паўстанцаў 1794. Яму прыпісваецца аўтарства музыкі песні «Ячшэ Польшча не загінула», якая ста­ла польскім нацыянальным гімнам. У залескі перыяд пераважна займаўся музыкай; у гэты час напісаны славуты паланез «Развітанне з Радзімай». Галоўнае ў творчай спадчыне А. — фартэпіянныя п'есы, паланезы, мазуркі, маршы, вальсы i рамансы. Аўтар музыкі i лібрэта оперы «Зеліда i Валькур, або   Банапарт   у   Каіры»,   трактата

«Лісты пра музыку» (1828). У 1826—27 у Парыжы выдадзены 4томныя «Ме­муары пра Польшчу i палякаў з 1788 па 1815 г.».

Гв..Pamietaiki... Т. 1—4. Poznaс, 1870—73.

 

Літ.: Polski sіownik biograficzny. Т. 23/3—4, z. 98, 99. Wrocіaw etc, 1978; Wolff J. Kniaziowie litewskomscy od koсca czternastego wieku. Warszawa, 1895; Мальдзіс A. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969; Б э л з а И. Михал Клеофас Огиньский. 2 изд. М., 1974; Энгель А.М. Архив Виленского генералгуберна­торства. Т. 2, ч. 1. Вильна, 1870.

А.М.Філатава.