АЛІЗАР0ЎСКІ Аарон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 481 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АЛІЗАР0ЎСКІ Аарон

(Адам,   Аляксандр; 1618—1659)

 

Правазнавец, палітолаг, сацыёлаг. Нарадзіўся на Віцебшчыне ў праваслаўнай сям'і. Вучыўся ў навучальных установах Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Доктар права (1645), прафесар права Віленскай акадэміі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай i палітыкаправавой думцы Беларусі 17 ст. Аўтар працы «Аб палітычнай супольнасці людзей» (выдадзена ў 1651 у Гданьску на лацінскай мове). Метадалагічны прынцып А.: ісці за прыродай як лепшай правадыркай. Ён шырока ўжываў эмпірыкаіндуктыўны i рацыяналістычны метады пры распрацоўцы i абгрунтаванні тэорыі натуральнага права i грамадскага дагавору, на аснове якой вёў крытыку сучаснай яму рэчаіснасці. Пры аналізе палітычных i прававых праблем імкнуўся не выкарыстоўваць пануючых на той час тэалагічных падыходаў i ацэнак, хоць i не адвяргаў рэлігійных i тэалагічных канцэпцый, лічачы ix карыснымі толькі ў акрэсленых сферах грамадскага жыцця. Ён стаяў на пазіцыі дваістай ісціны, гнасеалагічнага i анталагічнага дуалізму. Гэта выяўлялася пры трактоўцы сутнасці i прызначэння права. Ён нават не ўспамінаў пра вечнае права (Lex alterna), якое, паводле вучэння Фамы Аквінскага, лічылася законам вышэйшай боскай мудрасці i крыніцай усіх іншых відаў права. Паводле класіфікацыі А. існуюць боскае (Lex divina), натуральнае i права народаў. Пры гэтым боскае i натуральнае права знаходзяцца не ў падпарадкаванні другога першаму, а выступаюць як самастойныя віды i дапаўняюць адзін аднаго. А. пазбягаў спецыяльнага аналізу ролі i прызначэння боскага права, a калі вымушаны быў да яго звяртацца, то даваў даволі нетрадыцыйнае тлумачэнне: «Боскае права забараняе несправядлівасць, прыгнечанне бедных i ўсялякія крыўды». Ён аналізаваў пераважна натуральнае права, якое прырода закладвае ў чалавеку як сацыяльнай i біялагічнай істоце. У сацыяльным аспекце прынцыпы натуральнага права выяўляюцца праз развіццё i ўдасканаленне сацыяльнай 'арганізацыі жыцця людзей: сям'я, фальварак, паселішча, грамадства, дзяржава. 3 біялагічнага пункту погляду правы чалавека вызначаліся яго агульнасцю з жывёльным светам i знаходзілі ўвасабленне, у прыватнасці, у праве самаабароны, праве распараджэння сабой, імкнення да супрацоўніцтва (зносін) з сабе падобнымі i інш.

У натуральнаправавым вучэнні А. адводзіць значнае месца побач з прыродай розуму i рацыянальным якасцям чалавека. Прырода i розум выступаюць у яго як зыходныя ўзаемадапаўняльныя перадумовы права. Абгрунтаванне натуральнаправавых ідэй дазваляла яму развіваць новае буржуазнае разу­мение свабоды i роўнасці. Паводле канцэпцыі A., існуюць тры віды свабо­ды: прававая, філасофская i палітычная. Прававая свабода — гэта здольнасць людзей у адпаведнасці з прыроднай i агульнай годнасцю распараджацца сваім жыццём паводле ўласнага разумения i патрабаванняў закону. Філасофская — >лада розуму над эмоцыямі i імкненнямі. Палітычная — панаванне ў грамадстве права i закону, а не самавольства манарха. А. распрацаваў гуманістычную канцэпцыю Новага часу — грамадскага дагавору, паводле якога прызначэнне i мэты дзяржавы звязваюцца з агульнаграмадзянскай карысцю i ўзаемазацікаўленасцю людзей у стварэнні палітычных саюзаў — супольнасцей. Пера­думовы гэтага складваюцца ў рэгуляванні адносін у сям'і, двары (сукупнасць некалькіх сем'яў) або панскім фальварку, паселішчы, дзе ў рознай ступені фарміруюцца інстытуты ўлады: бацькоў над дзецьмі, пана над падданымі i інш. Дзяржаву А. вызначае «як створаны з мноства паселішчаў саюз i аб'яднанне людзей, якія звязаны правам, што i ўвайшлі ў згоду ў імя добрага i шчаслівага жыц­ця». Яе праблемы ён цесна звязвае з пытаннямі грамадзянства. Паводле тагачаснай шляхецкай палітычнай ідэалогіі сапраўднымі грамадзянамі была толькі шляхта, арганізаваная ў замкнёнае каставае кола. A. лічыў, што грамадзянамі дзяржавы з'яўляюцца ўсе жыхары, акрамя рабоў i іншаземцаў. Пры гэтым адзначаў, што ў грамадстве існуюць вышэйшыя i ніжэйшыя саслоўі, але для кожнага павінен існаваць свабодны переход з аднаго саслоўя ў другое, i грамадзяне ўсіх саслоўяў роўныя перад законам.

Ігнараванне прынцыпаў грамадскага дагавору, паводле А., вядзе да гібелі дзяржавы. Разбуральнымі фактарамі з'яўляюцца дзеянні людзей, якія парушаюць чалавечыя сувязі, дрэннае кіраванне, адсутнасць законнасці i справядлівасці, няроўнасць, эгаізм пануючых саслоўяў, несправядлівае выкарыстанне права, асабліва ў судах. Ён прытрымліваўся думкі, што дасканаласць дзяржавы залежыць ад найболып рацыянальна выбранай формы кіравання. Сімпатыі А. былі на баку спадчыннай манархіі, i ў той жа час ён быў праціўнікам тыраніі. На яго дум­ку, у выключных выпадках V народа павінна існаваць права на паўстанне i забойства тырана. А. з абурэннем пісаў пра неабгрунтаванасць прысваення сабе панамі права на жыццё i смерць сялян. У сваіх працах ён шырока выкарыстоўваў сучасную яму i старажытную літаратуру, цытаваў i аналізаваў творы больш як 250 аўтараў. Яго творчасць — сведчанне далейшага развіцця на Беларусі 17 ст. палітычнай i прававой думкі, пацвярджэнне таго, што інтэлектуальнае жыццё нашага народа арганічна звязана з агульнаеўрапейскім прагрэсам.      С.Ф.Сокал.