АЛЯШКЕВІЧ Іосіф Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 113 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

49.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.9%UNITED STATES UNITED STATES
10.4%BELARUS BELARUS
3.3%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.7%KUWAIT KUWAIT
1.6%GERMANY GERMANY
1.5%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АЛЯШКЕВІЧ Іосіф Іванавіч

(1777 — 5.10.1830)

 

 

Мастак. Нарадзіўся ў мяст. Шылува (цяпер Літва) у сям'і беднага музыкан­та з мяст. Радашковічы Мінскай губ. У 1800 паступіў у Віленскую мастацкую

 

І.І.Аляшкевіч. Мадонна з дзіцем. 1830.

 

школу, быў вучнем прафесара Ф. Смуг­лев! ча. У 1803 паехаў за мяжу, удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне i Парыжы.  Пасля  вяртання  нейкі  час жыў на Валыні i рыхтаваўся да заняткаў у Віленскім універсітэце.  Але ў 1810 адмовіўся ад гэтага намеру i пераехаў у Пецярбург, дзе займаўся га­ло ўным чынам жывапісам. За карціну «Апека сірот»  яму нададзена званне акадэміка жывапісу. Часта прыязджаў на Беларусь, стварыў тут шэраг партрэтаў у стылях позняга класіцызму i рамантызму. Сярод ix: «Групавы партрэт», партрэты Л.Сапегі, М.Радзівіла, А.Чартарыйскага,  А.Міцкевіча i інш. Вядома таксама  яго карціна  «Развітанне  гетмана  Хадкевіча  з  маладой жонкай    перад    адпраўленнем    пад Хоцін,». Сярод сучаснікаў А. вылучаўся прыродным  розумам,   энцыклапедычнымі    ведамі,    арыгінальным   ладам жыцця i ўдзелам у масонскім руху. У 1822 яго абралі старшынёй масонскай ложы Белага Арла, якая лічылася ў Пецярбургу галоўнай. Ён быў вельмі набожны, шчодры, добразычлівы, прапаведаваў гуманнасць i  стрыманасць. Гэтыя душэўныя якасці i выклікалі да

 

І.І.Аляшкевіч. Групавы партрэт. 1813.

 

яго павагу i сімпатыі ва ўсіх, хто яго акружаў. Быў знаёмы з А.Міцкевічам, які прысвяціў яму адзін са сваіх вершаў. А. спрабаваў таксама пісаць літаратурныя творы, дзе сцвярджаў, што чалавецтва перажыло свае вясну i лета, настае яго восень i таму яно павінна паклапаціцца пра назапашванне таго, што можа выратаваць ад заўчаснай гібелі. Памёр у Пецярбургу i пахаваны на Смаленскіх могілках.