Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 572 госцяў анлайнАНЦУТА Ежы Казімір |
(7—1737)
Каталіцкі палеміст на Беларусі i ў Літве. Займаў пасады віленскага біскупасуфрагана, рэферэндарыя Вялікага княства Літоўскага. У 1719 выдаў у Вільні кнігу «Поўнае права каталіцкай рэлігіі ў Польскім Каралеўстве i Вялікім княстве Літоўскім...» (некаторыя даследчыкі лічаць сааўтарам езуіта С.Сакульскага). У гэтым творы А. абвяргаў законнасць тых рашэнняў соймаў Рэчы Паспалітай, якія ў перыяд уздыму рэфармацыйнага руху абвяшчалі верацярпімасць i пацвярджалі розныя правы дысідэнтаў. Спасылаючыся на Біблію, папскія булы i соймавыя пастановы 17 ст., ён імкнуўся даказаць, што праваслаўныя i пратэстанты паводле боскага, царкоўнага, цывільнага i палітычнага права з'яўляюцца ерэтыкамі i таму павінны быць пазбаўлены ўсіх цывільных i палітычных правоў. Сялянскія казацкія паўстанні, змовы i падпалы ён лічыў справай рук дысідэнтаў. Свой твор А. заканчваў заклікам да караля, сената i шляхты весці свяшчэнную барацьбу з дысідэнтамі. Творы A. i іншых каталіцкіх палемістаў тэарэтычна абгрунтоўвалі гвалтоўнае насаджэнне каталіцызму, пацвярджалі нацыянальны i рэлігійны ўціск у Рэчы Паспалітай.
Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 148—149. |