БАГАМОЛЕЦ (Bohomolec)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 60 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

54.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
8.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАГАМОЛЕЦ (Bohomolec)

Францішак (29.1.1720 — 24.4.1784) БАГАМОЛЕЦ (Bohomolec)

 

Драматург, публіцыст, выдавец. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі, дзе ўступіў у ордэн езуітаў, нейкі час працаваў настаўнікам. У 1747—49 вывучаў багаслоўе ў Рыме. Пасля вяртання зза мяжы ўзначаліў групоўку езуітаў, якая імкнулася да пераўтварэнняў у народнай асвеце, да адраджэння польскага грамадства. Выкладаў рыторыку ў Віленскай, а з 1752 у Варшаўскай езуіцкіх калегіях. У Варшаве згуртаваў вакол сябе суполку з ліку свецкіх i духоўных прыхільнікаў рэформ, т. зв. «кузню Багамольца». Б. вылучаўся шматбаковай дасведчанасцю, добрым характерам, чулымі адносінамі да людзей. Адстойваў навуковыя здольнасці польскага народа, выступаў за адраджэнне польскай мовы. Заснаваў i рэдагаваў у Варшаве час. «Wiadomoњci Uprzywilejowane Warszawskie» («Bapшаўскія прывілейныя навіны») i «Kuri­er Warszawski» («Варшаўскі курь'ер»), у якіх змяшчаў матэрыялы з Беларусь Збіраў беларускія прыказкі i прымаўкі, якімі хацеў дапоўніць зборнік С.Рысінскага. Стварыў больш як 20 камедый для школьнага тэатра («Модныя кавалеры», «Хітры гаспадар», «Польскі парыжанін» i інш.), у якіх з пазіцый памяркоўнага асветніцтва крытыкаваў норавы ў Рэчы Паспалітай, заганы шляхты. Апублікаваў у серыі «Збор польскіх летапісаў» (т. 1—4, 1764—88) хронікі Бельскага, М.Стрыйкоўскага, Кромера, А.Гваньіні; выдаў пісьмы Я.Каханоўскага, П.Каханоўскага, Любамірскага, М.Сарбеўскага. Складаў таксама вершы.