БАЗІЛЕВІЧ Мануіл (?—?)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 488 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАЗІЛЕВІЧ Мануіл (?—?)

Усходнеславянскі драматург i паэт 18 ст. Верагодна, паходзіў з Беларусі. Вучыўся ў КіеваМагілянскай акадэміі. У 1750 па просьбе смаленскага епіскапа Г.Вішнеўскага разам з іншымі навучэнцамі накіраваны ў Смаленскую духоўную семінарыю, дзе выкладаў курс паэтыкі i рыторыкі. На ўзор твораў сваіх настаўнікаў В.Лашчынскага i Т.Каніскага тут ён напісаў з пазіцый царкоўнарэлігійнай маралі i хрысціянскіх ідэалаў дыдактычную драмумаралітэ «Дэкларацыя». Карыстаючыся алегарычнымі вобразамі (Цнатлівасць, Чысціня, Асалода) i міфічным вобразам Вакха, аўтар выступаў супраць такіх адмоўных сацыяльных з'яў, як п'янства, грашалюбства i прадажнасць суддзяў, спачувальна ставіўся да бед­ных i зняважаных, сцвярджаў думку пра неабходнасць маральнага ўдасканалення чалавека. Пастаноўка гэтай п[есы суправаджалася сатырычнагумарыстычнымі інтэрмедыямі з развітым дыялогам, якія разыгрываліся ў перапынках паміж дзеячамі драмы. Зберагліся 2 інтэрмедыі на гутарковай беларускай мове, выпісаныя з рукапісаў, што бытавалі ў смаленскай школе. Яны створаны самім Б. або яго вучнямі. Гэтыя творы вылучаюцца са­цыяльнай завостранасцю, рэлігійным скептыцызмам, цеснай сувяззю з рэальным жыццём. Не апублікаваны яго твор «Паэтыка» захаваўся ў некалькіх рукапісах (курсы, што чыталіся ім у 1752—53 i 1753—54 навучальных га­дах), адзін з ix у Маскве ў Аддзеле рукапісаў Нацыяльнай бібліятэкі Расіі.

 

Тв.: Драматическое произведение XVIII века, найденное в рукописях Смоленской духовной семинарии // Киевская старина. 1897. №7—8, 9; [Селянін у касцёле; Селянін на споведзі]: (Інтэрмедыі) // Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959; [Урывак з паэтыкі); «Signo sanctae cvucis vincituv hostis апітае», «Eiusdem cavminis polonica сагтіпа», «Judici inigua», «Epitaphia infantibus»: [Вершы) // Lewin P. Wykіady poetyki w uczelniach rosyjskich XVIII w. [1722—1777] a tradycje polskie. Wrocіaw etc, 1972.

Літ.: Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мн., 1973. С. 45—46; Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 316—319; Усікаў Я. Беларуская камедыя: Літ.крытыч. нарысы. Мн., 1979. С. 61—64.