БАНДЗЕВІЧ Антон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 42 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

54.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.5%UNITED STATES UNITED STATES
8.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАНДЗЕВІЧ Антон

Выкладчык філасофіі i логікі ў Гродне ў 18 ст. У 1751 ён прачытаў у Гродне курс лекцый «Філасофія арыстоцелікаскотаўская...», a ў 1757 выдаў пад такой жа назвай трактат, у якім своеасабліва тлумачыліся асобныя праблемы логікі i натурфіласофіі. У гэтым курсе ў адрозненне ад папярэдніх услед за логікай выкладалася натуральная філасофія, ці навука аб целах, — фізіка. Аўтар падрабязна разглядае сістэмы Гасендзі i Дэкарта i падкрэслівае, што мэтай логікі з'яўляецца указание агульных шляхоў да ісціны. Абапіраючыся ў сваіх пошуках на працы Арыстоцеля, Б.Скота i найноўшых філосафаў, Б. распрацоўваў сістэмы ўзаемаадносін простых, складаных, мадальных, часовых, гіпатэтычных i інш. тыпаў выказванняў.Ён ускладніў заканамернасці ix адносін у лагічным квадраце: уводзіў у сярэдзіну кантрарных ці кантрадыкторных адносін кан'юнкцыю i дыз'юнкцыю (напр., «I Пётр чытае i Павел гаворыць», «Або Пётр чытае, або Павел гаворыць»). Разглядаў i схемы процілеглых выключэнняў («Толькі Пётр бяжыць, i толькі Пётр бяжыць i ніхто іншы не бяжыць»), кантрарныя выказванні («Толькі Пётр не бяжыць i Пётр не бяжыць i кожны іншы не бя­жыць»), кантрадыкторныя меркаванні («Не толькі Пётр бяжыць, ці не Пётр бяжыць, ці ніхто не бяжыць») i г.д. Тут кан'юнкцыя, дыз'юнкцыя, некаторыя функтары, паняцці нулявых мностваў ужываюцца ва ўскладненых спалучэннях. У 2й частцы яго твора традыцыйна разглядаецца праблема універсаліі. Адхіляючы асноўныя канцэпцыі (платанічную, тамістычную i наміналістычную), Б. спыняецца на супярэчнасці паміж наміналізмам i рэалізмам. Калі Фама Аквінскі прыпісаў любой «натуры» трайное існаванне (да адзінкавых рэчаў, у час i пасля ix існавання), дык Б. сцвярджаў, што універсаліі не існуюць паза адзінкавымі рэчамі, яны не існуюць i да рэчаў. На наміналістычную пазіцыю 'Б. паўплывалі развіццё прыродазнаўства i новая метадалогія даследаванняў.

Філасофскія погляды Б. выкладзены ў раздзеле «Натуральная філасофія, або Навука аб целах, — фізіка». Тут ён адстойвае існаванне першапрычыны i першарухавіка, прытрымліваючыся поглядаў Арыстоцеля, не пагаджаецца з сістэмамі атамістаў Леўкіпа, Дэмакрыта, Эпікура i Гасендзі, з меркаваннем «новых аб першай матэрыі», выказвае думку пра існаванне некаторых пунктаў сіл прыкладання, г. зн. развівае тэорыю дынамізму. 3 пункту погляду Б., тэорыя «элементаў матэрыі», якая ўзыходзіць да антычнасці, у прынцыпе можа быць абвергнута «вучэннем атамістаў аб атамах», таму што яна недастаткова зручная. Пасля вывучэння тэорыі Р.Дэкарта ён прыйшоў да высновы, што «сістэма Дэкарта або элементы сістэмы Картэзія — гэта фікцыя». Разглядаючы розныя сістэмы пабудовы сусвету, Б. схіляўся да приз­нания сістэмы ІДіха Браге, але не асуджаў i вучэнне Каперніка, ён імкнуўся знайсці кампраміснае рашэнне, вызна­чаючы абедзве сістэмы як магчымыя гіпотэзы. У радзеле «Псіхалогія» аўтар трактата разважаў пра сутнасць душы, разглядаючы яе як самастойную, неза­лежную субстанцию, якая падаравана чалавеку Богам. р.Н.Дожджыкава.