БАРТОЛЬД Кароль

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 42 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

49.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.8%UNITED STATES UNITED STATES
10.4%BELARUS BELARUS
3.4%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.7%KUWAIT KUWAIT
1.6%GERMANY GERMANY
1.5%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАРТОЛЬД Кароль

Выкладчык езуіцкіх навучальных устаноў Рэчы Паспалітай. Нарадзіўся ў Мазовіі. На працягу многіх гадоў выкладаў у навучальных установах Вар­шавы i Вільні. У 1735—37 быў рэктарам   Віленскай  акадэміі,   у   1738—41

займаў пасаду правінцыяла Літоўскай правінцыі езуітаў. Б. накіроўваў барацьбу езуітаў з піярамі за ўплыў на народную асвету. Па яго ініцыятыве ў езуіцкіх навучальных установах уведзена выкладанне гісторыі i геаграфіі як асобных прадметаў. У 1721, калі быў прафесарам Віленскай акадэміі, у Брунсбергу выйшаў яго твор «Апісанне дзяржаўнага ладу Польскага каралеўства...», які ўяўляў сабой кароткую гісторыю Польшчы. Пра цікавасць да гэтага твора ў Рэчы Паспалітай сведчыць тое, што ён вытрымаў 5 выданняў. Б. не ўзнімаў пытанне пра змену дзяржаўнаправавога ладу Рэчы Паспалітай, выступаў за захаванне шляхецкіх свабод.

 

Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 43—44.