БЕЛАБЛОЦКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 522 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЕЛАБЛОЦКІ

(магчыма, Белабоцкі) Андрэй

(да праваслаўнага хрышчэння Ян) Хрыстафоравіч

Усходнеславянскі паэт i філосаф 2й паловы   17  —  пач.   18  ст.  Скончыў слуцкую кальвінісцкую гімназію, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі, дзе авалодаў      многімі      мовамі.      Быў кальвінісцкім прапаведнікам у Слуцку, настаўнікам у Магілёвё. 3 прычыны праследаванняў    езуітамі    вымушаны быў пераехаць у Смаленск, a ў 1681 — у Маскву, дзе прыняў праваслаўнае веравызнанне i змяніў сваё ранейшае імя (1682). У Маскве займаўся перакладчыцкай  i літаратурнапедагагічнай дзейнасцю. У 1686—91 як перакладчык з лацінскай мовы з пасольствам Ф.Галавіна  наведаў  Кітай.   Аўтар  твораў «Кароткая гутарка літасці з ісцінай» (1685),    «Вялікая    навука    Раймунда Люлія» i «Кніга філасофская» (1698— 99) i інш. Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіцыйнай царквы, падвяргаў   крытыцы   Біблію.   Веру   лічыў асабістай  справай  кожнага  чалавека. Філасофію ставіў вышэй за багаслоўе. У яго філасофскіх поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму i пантэізму. Адстойваў адзінства душы i це­ла. Галоўны паэтычны твор Б. — паэма «Пентатэугум,  або  Пяць кніг кароткіх» —  напісаны  на стараславянскай мове, у якім адчуваецца ўплыў беларускай мовы. Крыніцамі пры напісанні «Пентатэугума» паслужылі творы нямецкіх    паэтаўлаціністаў    М.Радэра, І.Ніса i Я.Бальдэ, а таксама ix польскія апрацоўкі. У паэме асуджаецца марнасць  зямнога  быцця,  несправядлівы падзел даброт пры тагачасным ладзе, паразітызм   пануючага   класа,   прадстаўнікі   якога   заканамерна   павінны трапляць    у    пекла.    «Пентатэугум» напісаны эмацыяльным, тыпова бароч­ным стылем. Пяру Б. належаць перек­лад першых дзвюх кніг трактата Фамы Кемпійскага   «Аб   наследаванні   Хрысту». У розных крыніцах Б. часта блытаюць з польскім паэтам Янам Белабоцкім (каля 1600 — пасля 1661), які не меў дачынення ні да Беларусі, ні да Расіі.

Тв.: Краткая беседа милости со исти­ною: О божий милосердии и учении. (М.], 1712; Памятники древней письменности. Т.

18. М., 1878; Пентатеугум // Русская сил­лабическая поэзия XVII—XVIII вв. Л., 1970.

Літ.: Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 53—57, 59—61; Прашковіч М. Ян (Андрэй) Белабоцкі // Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1; Горфункель А. «Пентатеугум» Анд­рея Белобоцкого // Тр. Отдела древнерус­ской литературы. М.; Л., 1965. Т. 21; До­рошевич Э., Конон В. Очерк исто­рии эстетической мысли Белоруссии. М., 1972. С. 104—105; Подокшин С. Воль­нодумец из Белоруссии Ян Белобоцкий // Молодые учёные и современная философ­ская наука. Мн., 1964; Яго ж . ...Ян Бе­лобоцкий // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.