БІЛЕВІЧ Тэадор

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 461 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БІЛЕВІЧ Тэадор

Тэадор [сярэдзіна 17 ст. (?) — пач. 18 ст.]

 

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, філосаф. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі (1672—75). Займаў пасаду стольніка, потым земскага суддзі ў Заходняй Літве (на Жмудзі). У 1675 выдаў у Вільні сваю магістарскую дысертацыю «Філасофія рацыянальная, натуральная i маральная ў трох частках», напісаную пад кіраўніцтвам прафесара І.Садкоўскага. У 1677 Б. у складзе світы падкаНцлера Вялікага княства Літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла падарожнічаў па Германіі, Чэхіі, Італіі. У Венецыі ён пакінуў світу i працягваў падарожжа самастойна, наведаў Францыю, Нідэрланды i Англію. У 1678 вярнуўся на радзіму i паступіў на дзяржаўную службу. Вёў «Дзённік», у якім апісваў свае ўражанні. Фрагменты «Дзённіка» выдадзены ў 1929.

Б. не быў прафесійным філосафам. Яго «Філасофія...» — гэта хутчэй за ўсё пераказ курса філасофіі, якую ён вывучаў у Віленскай акадэміі. Але та­кая падача матэрыялу мае пэўную каштоўнасць, паколькі дае ўяўленне пра змест тых праблем, што разглядаліся на філасофскім факультэце, i пра адзін з кірункаў філасофскай адукацыі ў ЛітоўскаБеларускай дзяржаве ў 2й палове 17 ст. Праца цікавая яшчэ тым, што Б. разглядаў філасофію з пункту погляду «грамадскага дабра». Ён імкнуўся акцэнтаваць увагу на праблемах сацыяльнаэтычных, даказаць «карысць» філасофіі ў справе выхавання асабістых i грамадскіх дабрачыннасцей. У гэтым сэнсе яго можна лічыць прадаўжальнікам традыцыі, якая ў 1й палове 17 ст. была прадстаўлена М.К. Сарбеўскім, С.Лаўксмінам, Л.Залускім. 3 усіх філасофскіх дысцыплін Б. аддае перавагу «філасофіі маральнай». Найболын адэкватна ён імкнецца перадаць арыстоцелеўскае паняцце этычных праблем, у прыватнасці арыстоцелеўскага эўдэманізму, часта звяртаючыся да самога тэксту «Нікамахавай этыкі». У палітычнай праблематыцы ў Б. адчуваецца ўплыў ідэй Э.Ратэрдамскага, Меланхтона, Юста Ліпсія, Бадэна. Гэта тычыцца ў пер­шую чаргу тэорыі «асветнага абсалютызму». Фізічная i лагічная праблематыка яго мала цікавілі.

 

Літ.: Чернышева Л.А. Латйноязычная традиция в культуре белорусского ба­рокко // Белороссика. Мн., 1980; Памятни­ки философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991. С. 154—155; Polski sіownik biograficzny. Krakуw, 1936. Т. U/1, 2. S. 101—102. Л.А.Чарнышова.