БІСІС Стафан

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 585 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БІСІС Стафан

(Bisio   Stefan Wawrzyniec; каля 1720 — каля 1784)

 

Вучоны медык, філосаф, прадстаўнік прыродазнаўчага матэрыялізму на Беларусі 2й паловы 18 ст. Нарадзіўся ў Венецыі. Вывучаў медыцыну ў Павіі, дзе ў 1746 абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны i філасофіі. Каля 1748 быў прафесарам лекарскага калегіума ў Турыне, потым займаўся ўрачэбнай практыкай у Венецыі. У 1763 па запрашэнні прыехаў у Вялікае княства Літоўскае i працаваў спачатку хатнім урачом у маёнтку ка­ля Драгічына, потым у К.Радзівіла, празванага Пане Каханку. Каля 1772 быў урачом пры Віленскай акадэміі. У час знаходжання на Беларусі з 1770 выкладаў у Нясвіжы на секцыі паталагічнай анатоміі, эксперыментаваў на жывёлах у Вільні, меў дачыненне да стварэння анатамічнага кабінета пры Віленскім універсітэце. У 1779—80 у Львове. Пасля рэформы Віленскай акадэміі i стварэння асобнага медыцынскага калегіума ў 1781 прызначаны яго прафесарам i да 1782 узначальваў ка­федру тэорыі ўрачэбнай анатоміі, а пазней кафедру фізіялогіі i анатоміі. У 1787 пакінуў універсітэт i вярнуўся на радзіму ў Італію. Аўтар некалькіх медыцынскіх трактатаў. Рашуча выступаў супраць умяшання рэлігіі ў медыцыну. Апублікаваў на лацінскай мове твор «Адказ С.Бісіса, доктара філасофіі i медыцыны, сябру філосафу на пытанні адносна меланхоліі, магіі i каўтуна» (1772), у якім з навуковаматэрыялістычных пазіцый падыходзіў да этыялогіі шэрага нервовапсіхічных захворванняў, тлумачыў ix паходжанне пэўнымі паталагічнымі зменамі нервовай сістэмы. Б. лічыў, што галоўную ролю ў псіхіцы адыгрывае мозг, асабліва яго крывяносныя сасуды. Нягледзячы на тое, што аб'ектыўнае яго вывучэнне вышэйшай нервовай сістэмы ў той час было ў зародкавым стане, погляды Б. можна безумоўна разглядаць як спробу матэрыялістычнага тлумачэння духоўнай сферы.

 

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 236.