БЯРЫНДА Памва

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 532 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЯРЫНДА Памва

[? — 13(23).7.1632]

 

Дзеяч усходнеславянскай культуры, вучонылексікограф, друкар, гравёр, пісьменнік. Звестак пра адукацыю, месца вучобы, нацыянальнасць, месца нараджэння не захавалася. Пісаў вершы, лісты, празаічныя прадмовы i пасляслоўі. 3 апошніх відаць, што Б. валодаў беларускай, стараславянскай, украінскай, грэчаскай, лацінскай, яўрэйскай i інш. мовамі. Пэўны час займаўся выдавецкай справай у Льво­ве, потым быў архітыпографам славянскай друкарні пры КіеваПячэрскай лаўры. Кніга Б. «На рождество господа бога и спаса нашего Ісуса Христа Bt>pшЪ» (Львоў, 1616) акрамя калядных вершаў уключыла творы «На Стефана

 

 

Первомученика», «На обрізаніе гос­подне», «3 евангеліа на обрйзаніе гос­подне», «3 ламенту над Васіліем вешким», «На святыя Феофаніа альбо богоявленіа». Яна мае прысвячэнне львоўскаму епіскапу Ераміі Цісароўскаму, у канцы якога аўтар выказвае думку пра патрэбу кнігадрукавання: «Кгды бы ся с книг хвала божаа по­множала!» Верш «На Стефана Перво­мученика» характарызуе Б. як паэтаграмадзяніна. Евангелічная гісторыя сведчыць, что Стафан быў асвечаным эліністам, горача прапаведаваў новае вучэнне, за што царкоўныя фанатыкі абвінавацілі яго ў богазневажанні. 3 евангельскага апавядання Б. бярэ толькі вобраз мужнага байца «Кротый крвй своеі для вЪры не лютовал // и для гонитв менжых сам ся впрод коро­новал. // Вшелякую боязнь от себе отложивши, // 3 непрятальми ся Хри­стовыми зразивши, // Фурій ся орхіереов не боячи, // анЪ о их ласку и бы наймнйй стоячи». Вобраз Стафанапершапакутніка выклікаў у сучаснікаў асацыяцыю з пісьменнікампалемістам С. Зізаніем , які першы ўзняўся супраць украінскабеларускіх царкоў­ных іерархаў, што далі згоду на унію праваслаўнай i каталіцкай цэркваў. У вершы «На обр^зате господне» Б. звяртаецца да дзяцей з просьбаю не забываць хрысціян, герояў i рабіць такія патрыятычныя ўчынкі, як яны. У Кіеве Б. выдаў «Анфалагіён» (1619), «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў апостала Паўла» (1623) i інш. Самы значны твор Б., над якім ён працаваў 30 гадоў, — двухмоўны «Лексіконъ славеноросскій и имен тлъкованіе» (Кіеў, 1627, 2е выд. ў 1653 у Куцейне каля Оршы, пад рэдакцыяй i з прадмоваю І.Труцэвіча ).

У 16—17 ст. на Беларусі i Украіне шырока карысталіся кнігамі на царкоўнаславянскай мове. У школах на ёй выкладалі розныя дысцыпліны, вывучалі яе i як асобны прадмет. Але для шырокага кола чытачоў многія словы i формы царкоўнаславянскай мовы былі незразумелыя. Выкладчыкам i вучням брацкіх школ i наогул пісьменным людзям патрэбны быў перакладны слоўнік. Такія слоўнікі пачынаюць з'яўляцца ў 2й палове 16 ст. Адной з найлепшых, самых поўных прац усходнеславянскай лексікаграфіі 17 ст. стаў «Лексіконь...»   Б.,   які  змяшчае   каля

 

 

Аршанскі Куцеінскі манастыр. 3 малюнка 19 ст.

 

7000 слоўнікавых артыкулаў. У ім 2 часткі — перакладны слоўнік іншамоўных слоў, агульных i уласных імёнаў, што сустракаліся ў тагачаснай літаратуры. Ен мае рысы тлумачальнага, энцыклапедычнага i этымалагічнага слоўнікаў. Асноўны матэрыял аўтар сабраў з друкаваных i рукапісных царкоўнаславянскіх кніг, але выкарыстоўваў i шмат даступных яму лексікаграфічных прац цалкам (напрыклад, «Лексіс» А.Зізанія), кнігі Максіма Грэка, візантыйскага аўтара 15—18 ст., Мануіла Рытара, а таксама глосы (тлумачэнні на палях) з выданняў Ф.Скарыны, усходнеславянскія азбукоўнікі, заходнееўрапейскія лексіграфічныя выданні. Рэестр 1й часткі слоўніка Б. складаюць царкоўнаславянскія i старарускія словы, сустракаюцца таксама словы з польскай, чэшскай, нямецкай, грэчаскай i лацінскай моў, шмат слоў беларускіх i ўкраінскіх. Наяўнасць ix тут сведчыць аб тым, што дзеячы культуры 17 ст. не заўсёды маглі правесці мяжу паміж царкоўнаславянскай i жывою народнай мовай, бо царкоўнаславянская зазнала значны ўплыў жывой народнай мовы, асабліва літаратурнай, якой карысталіся на беларускіх i ўкраінскіх зем­лях у Вялікім княстве Літоўскім. Абсалютная большасць 2й часткі слоўніка — словы іншамоўнага паходжання. Б. не толькі прыводзіць, але i тлумачыць фразеалагізмы царкоўнаславянскай мовы. Праца Б. — важная крыніца вывучэння слоўнікавага складу беларускай i ўкраінскай моў 17 ст. Яна мае вялікую каштоўнасць i таму, што ў ёй раскрываецца змест, які ўкладвалі

ў царкоўнаславянскія словы культурныя дзеячы 16—17 ст. на Беларусі i Украіне, з'яўляецца добрым дапаможнікам для чытання беларускіх, украінскіх, рускіх помнікаў, пісаных царкоўнаславянскай мовай. Як важны помнік усходнеславянскай лексікаграфіі i крыніца для вывучэння старажытнай лексікі «Лексіконь...» Б. перавыдадзены з выдання 1627 факсімільным спосабам у Кіеве (1961).

 

Літ .: Сычевская А.И. Памва Берында и его Вирши на рождество Христо­во и др. дни // Чтения в историческом об­ществе Нестора летописца. 1912. Кн. 23. Вып. 1; Коляда Г.И. Памва Берында и его «Лексикон славеноросский» // Уч. зап.

гос. пед. инта им. Т.Г.Шевченко. Филол. сер. Сталинабад, 1953. Вып. 3; Питания східнослов'янсько'і лексйкографіі XI — XVII ст.: Матеріалй сймпозіуму. Кй'ів, 1979. І.У.Саламевіч.