ВАШЧАНКА Максім

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 636 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАШЧАНКА Максім

Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)

Беларускі кнігавыдавец, друкар, гра­вёр. Паходзіў са старажытнага магілёўскага мяшчанскага роду. Яго бацька Ярмола Амяльянавіч быў радцам магілёўскага магістрата, гандляваў бабровым i інш. футрам з Масквой i інш. гарадамі. Купецкімі справамі займаўся i В., член магістрата, які збіраў падаткі з гараджан, суправаджаў абозы ў Варшаву з «квотай свентаянскай». Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі i вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). У канцы 17 ст. В. наладзіў сувязі з Магілёўскім Богаяўленскім брацтвам, якое пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) атрымала магчымасць узнавіць сваю друкарскую дзейнасць. Паводле прывілея караля i вялікага князя літоўскага Яна Сабескага (1676), брацтву дазвалялася заснаваць у «эканамічным горадзе» Магілёве друкарню для «вольнага» выдання кніг на польскай i «рускай» (беларускай, царкоўнаславянскай) мовах. На сродкі старэйшага i малодшага брацтваў друкарня была падрыхтавана да працы i часова перададзена пад кіраванне «шляхетнаму пану», радцу В. Ён перавёз друкарню ў свой дом i з 1690 перастаў плаціць за арэнду. Калі быў паслом ад Магілёва на каранацыі Аўгуста II (1698), атрымаў каралеўскі прывілей на друкарню. Пачалася доўгая цяжба з брацтвам. 10.12.1701 брацтва дамаглося новага прывілея на друкарню, у якім была засведчана юрыдычная неправамоцнасць іншых актаў. За процідзеянне брацтву ў яго друкарскай дзейнасці згаданы прывілей прадугледжваў значны штраф. Відаць, i пазней В. парушаў фінансавыя правы брацтваў, нягледзячы на тое, што ў справу ўмешваўся мітрапаліт. У снежні 1704 брацтва выклікала В. на новы судовы працэс, абвінаваціўшы яго ў прысваенні прывілея

брацтва i парушэнні ягоных фінансавых інтарэсаў за апошнія 14 гадоў. Старасты старэйшага i малодшага брацтваў прасілі зачыніць друкарню. Асабліва ix непакоілі звесткі пра тое, што В. вырашыў распачаць новыя выданні: «Так как сейчас на погибель церковную решил друковать книг на несколько тысяч злотых, изза чего сам обогащается, а церковь божия изза недобора провенту значительно не­сет потери». У апошнія гадыжыцця ён быў адхілены ад кіраўніцтва друкарскімі справамі. Заняпад дзейнасці друкарні пасля смерці В. сведчыць пра тое, што ў значнай ступені яна працавала дзякуючы яго нястомнай энергіі i сродкам. Захавалася 16 выданняў, надрукаваных В. у 1693—1704. На тытульных лістах 4 кніг ёсць адзнакі «з друкарні Максима Вошчанки»: «Диоптра, или Зерцало живота во мире сем человеческаго» (1698; твор амаль поўнасцю ўзнаўляе папярэдняе куцеінскае выданне); «Небо новое з новыми звезда­ми сотворенное» (1699; побач з палемічнымі тэкстамі ўключала апокрыфы, легенды, фальклорныя сюжэты); «Перло многоценное» (1699); «Ирмолой, или Осмогласник» (1700). Разам з літургічнай i вучэбнай літаратурай В. друкаваў павучальныя творы рэктара Кіеўскага брацтва, украінскага пісьменніка Іаанікія Галятоўскага, чарнігаўскага архімандрыта i прапаведніка Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага. Мяркуючы па прадмове, выданне Стаўравецкага прызначалася прапаведнікам, шкалярам i студэнтам, якія «могут себе с той книги святой выбирать верши себе на потребу и творити з них орации розмаитые», а таксама ўсім іншым для богаўгоднага чытання i настаўлення. На большасці магілёўскіх выданняў канца 17 — пач. 18 ст. былі адзнакі: «в богоспасаемом граде Могилёве* в друкарни братства Богоявления господа Бога нашего Исуса Христа тщанием Максима Вошчан­ки» ці «...стараням и коштом Максима Вощанки». Верагодна, канфлікт з брацтвам вымусіў В. выпусціць адно выдан­не з фальшывымі выхаднымі звесткамі: «Кірыл Транквіліён Стаўравецкі. Евангелле вучыцельнае. 3 друку на свет ново выдана. За позволенем стар­ших в маетности ей милости княгине Вишневецкой Михайловой в Рохманове от Създания миру 7128, а от въплощения господня 1619». Фактычна, як устанавіў С.Маслаў, гэты збор пропаведзяў на царкоўныя святы надрукаваны ў Магілёве ў друкарні В. каля 1697.

Выданні В. ўпрыгожаны разнастайнымі застаўкамі, арнаментам, ініцыяламі, канцоўкамі; выкарыстоўваўся друк у 2 фарбы; пераважалі малыя, нават мініяцюрныя фарматы кніг (у 4°, 8°, 12°, 16, 24°). Толькі 3 выданні выйшлі фарматам ў 2°: «Евангелле ву­чыцельнае» (1697), «Жыціі святых» (каля 1697) i асноўны твор Дзмітрыя Растоўскага, надрукаваны па благаславенні мсціслаўскага, аршанскага, магілёўскага епіскапа Серафіёна Палхоўскага. Як гравёр В. працаваў пераважна ў тэхніцы медзярыту. На думку В.Шматава, з гэтай тэхнікай В. пазнаёміўся ў Віленскай акадэмічнай друкарні. У адным толькі выданні «Акафісты i каноны» (1693) змешчаны 3 ілюстрацыіксілаграфіі (адбіткі) i 42 металагравюры. Болыпасць гравюр па медзі пазначаны ініцыяламі або подпісам: «M.W.», «Seulp M.W.», «Maximus Woszczunka Inwen et Seulp».

Гравюры, што ілюструюць евангельскія тэмы, выкананы ў стылі барока, маюць відавочную сувязь з нацыянальнымі жывапіснымі i іканапіснымі традыцыямі. Найбольш раннія з магілёўскіх медзярытаў В. датуюцца канцом 1670 — пач. 1680х гадоў. У гэты ж перыяд сваёй дзейнасці ён актыўна супрацоўнічаў ca Слуцкай друкарняй, якую ўзначальваў Казімір Клакоцкі. В. выканаў заказ на афармленне кнігі сакратара англійскага пасла ў Турцыі Поля Рыкота, які пакінуў адно з най­больш дакладных, цікавых i разнастайных апісанняў Атаманскай Порты 2й паловы 17 ст. Медзярыты для «Манархіі Турэцкай, напісанай Рыко» (Слуцк, 1678) В. выконваў у Магілёве. У сукупнасці гэтыя ілюстрацыі ствараюць арыгінальны цыкл розных груп турэцкага насельніцтва. Усе яны выкананы на асобных аркушах (19 ілюстрацый), вызначаюцца дакладнай кампазіцыяй, пластычнасцю форм, маляўнічасцю. Многія гравюры В. (магілёўскіх цыклаў) выкарыстоўваліся ў брацкіх магілёўскіх выданнях да канца 1820х гадоў. В. — заснавальнік магілёўскай школы гравіравання, якая ў значнай ступені абапіралася на мясцовыя традыцыі выяўленчага мастацтва i «артыстычнага» рамяства. 3 ім супрацоўнічалі яго сын Васіль, Фёдар Ангілейка i інш. майстрыксілографы. Упершыню ў беларускім кнігадрукаванні гравёры пачалі сістэматычна падпісвацца пад сваімі творамі, змяніўся знешні выгляд кнігі, тэхніка i стыль афармлення.

 

Літ.: Жудро Ф.А. Богоявленский братский монастырь в г.Могилёве. Моги­лёв, 1899; Маслов С. К истории запад­норусских типографий XVII века // Тр. XIV Археол. съезда в Чернигове 1909 г. М., 1911; Кацер М.С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского пе­риода: Очерки. Мн., 1969; П а р э ц к i Я., Прэнская Ю. Слуцкія гравюры Максіма Вошчанкі // Беларусь. 1969. №6; Ш м а т a ў В.Ф. Беларуская кніжная гра­вюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984; Кніга Беларусі, 1517—1917: Зводны кат. Мн., 1986. С. 127—133. Г.Я.Галенчанка.