ЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юстынавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 45 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.3%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.4%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юстынавіч

ЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юстынавіч

(08.11.1883, б. маёнтак Калеснікаў, Глыбоцкі р-н – 23.01.1938),  беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, этнограф, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец. Акадэмік АН Беларусі (1928). Сябар Беларускай сацыялістычнай грамады (1906 – 1908), член Партыі беларускіх эсэраў (1919). З 1909 г. рэдакцыйны сакратар “Нашай нівы”, дзе надрукаваў першую навуковую працу “Кароткая гісторыя Беларусі” (1910, перавыд.1992). Рэдактар газеты “Гоман”, часопісаў “Крывічанін” (Вільня), “Крывічы” (Коўна). Выдаў “Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік” (1924), “Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі (1926). Аўтар гістарычных аповесцяў, апавяданняў.  Кааптаваны ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (сакавік 1918). Узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ў Літве, лічыўся беларускім аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне. Узначаліў урад БНР (1919), які польскія ўлады не прызналі, і Ластоўскага кінулі ў мінскую турму. У 1923 г. падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР. З 1927 г. у БССР, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, працаваў у Інбелкульце, загадчыкам кафедры этнаграфіі  Беларускай АН. У кастрычніку 1929 г. зняты з пасады сакратара Беларускай АН,  21.07.1930 г. арыштаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі”,  06.12.1930 пастановай СНК БССР пазбаўлены звання акадэміка (адноўлена ў 1990). Пасля 10 месяцаў турэмнага зняволення высланы ў Саратаў  на 5 гадоў, дзе працаваў загадчыкам рэдкай кнігі і рукапісаў бібліятэкі Саратаўскага універсітэта. Паўторна арыштаваны 20.08.1937 г. 23.01.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, расстраляны ў гэты ж дзень. Рэабілітаваны ў 1958 і 1988 гадах.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Ластоўскі Вацлаў” З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.

 


Мікола Змітравіч Рыжы (1953, Барысаў).

“Вацлаў Ластоўскі” 1992.

Лінарыт. 32х21 см.