Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 86 госцяў анлайнДОГЕЛЬ (Dogiel) Мацей |
6.8.1715—24.2.1760)
Ічсторыкархеограф, прававед. Нарадзіўся ў в. Гембулы Лідскага пав. ў сям'i дробнага шляхціца. Пасля заканчэння піярскай школы ў Шчучыне ўступіў у ордэн піяраў i займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Уладальнік мяст. Шчучын надворны маршалах Вялікага княства Літоўскага Сцыпіа дэ Кампа даручыў яму выхаванне свайго сына. Разам са сваім выхаванцам Д. выязджаў за мяжу, наведваў лекцыі ў Лейпцыгскім i Парыжскім універсітэтах, удасканаліў свае веды ў філасофіі, міжнародным праве i матэматыцы. Пасля вяртання на радзіму з канца 1740х гадоў Д. — рэктар піярскага калегіума ў Вільні, заснавальнік школы з асобным інтэрнатам для шляхецкай моладзі. У апублікаваным «Паведамленні» пра адкрыццё гэтай школы Д. падкрэсліваў вялікую ролю асветы ў справе маральнага ўдасканалення народа. Шмат падарожнічаў. У 1748 як пасол Рэчы Паспалітай меў магчымасць працаваць у архівах i бібліятэках Германіі, Францы i, Галандыі. Выкарыстоўваў таксама рэдкія, малавядомыя або нават сакрэтныя афіцыйныя дакументы, што захоўваліся ў каралеўскім архіве Кракава i Нясвіжскім архіве. Сабраў шмат гістарычных i дыпламатычных матэрыялаў i дакументаў. 3 васьмі запланаваных тамоў выдаў толькі тры пад назвай «Дыпламатычны кодэкс Каралеўства Польскага i Вялікага княства Літоўскага». Нявыдадзеныя матэрыялы (5 тамоў) у рукапісах паступілі ў Каралеўскую бібліятэку (Варшава), потым у Віленскі універсітэт, адтуль у Пецярбургскую публічную бібліятэку. Д. выдаў таксама збор дакументаў па размежаванні дзяржаўнай граніцы Вялікага княства Літоўскага з Польшчай у сярэдзіне 16 ст. Яго зборнікі матэрыялаў па гісторыі міжнародных адносін Польшчы, Літвы i Беларусі за 13— 18 ст. як гістарычныя крыніцы не страцілі свайго значэння да нашых дзён.
Тв.: Codex diplomaticus Regni Polomiae et Magni Ducatus Lituaniae. Vilnae. t. 1, 1758; t. 5, 1759, t. 4. 1764; Limites Regni Poloniae et Magni Ducatus Lituaniae. Vilnae, 1758. Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII—середине XVIII в. Мн., 1971. С. 121—125. . Г.Я.Галенчанка. |