Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 82 госцяў анлайн
ДУБОВІЧ Іван (7—1646) |
Пісьменнік, грамадскі i царкоўны дзеяч. Прыхільнік царкоўнай уніі 1596. У палемічных творах «Правільны каляндар» (Вільна, 1644), «Пра вярхоўную ўладу ў царкве божай» (Львоў, 1644) шырока выкарыстоўваў беларускалітоўскія i ўкраінскія летапісы, маскоўскія хронікі, заходнееўрапейскія літаратурныя крыніцы. Высока цаніў каляндарнаастранамічныя даследаванні М.Каперніка, але адмаўляў яго геліяцэнтрычную тэорыю.
Літ.: Харлампович К.В. Западнорусские православные школы XVI и начала XVII века... Казань, 1898; Далматов Н. Супрасльский Благовещенский монастырь. Спб., 1892. Г.Я.Галенчанка. |