Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 68 госцяў анлайнДЭШНЕР (Deszner) Саламея |
(1759—20.3.1809)
Польская артыстка драмы i оперы, рэжысёр i антрэпрэнёр. Нарадзілася ў Беластоку. Стваральніца першага пастаяннага тэатра ў Гродне. Выканаўца роляў маладых гераінь i субрэтак. 3 1777 у Варшаўскім тэатры. У 1784 выступала ў Гродне ў былым каралеўскім манежы ў складзе трупы артыстаў пад кіраўніцтвам В.Багуслаўскага. У 1785— 90 працавала ў тэатрах Львова, Дубна(Ровенская вобл., Украіна), Вільні, у 1790—94 — Варшавы. 3 1794 у Гродне, дзе ў чэрвені 1802 стварыла тэатр. Ад афіцыйных устаноў яна атрымала дазвол на «дзесяцігадовае ўтрыманне» будынка гродзенскага тэатра. Некалькі месяцаў кіравала тэатрам на парытэтных асновах разам з заезджым акцёрам i антрэпрэнёрам Я.Шыманскім. Ix трупы ігралі папераменна, але Шыманскі прэтэндаваў на непадзельнае валоданне будынкам гродзенскага тэатра. Восенню 1803 Д. і, Шыманскі, аб'яднаўшы 2 творчыя калектывы, стварылі тэатральную суполку. Шыманскі выступаў як акцёр. У Д. быў вопыт працы на сталічнай i правінцыяльнай сцэнах, багаты рэпертуар. Выхаванка, партнёрка i добрая сяброўка Багуслаўскага, яна вельмі патрабавальна ставілася да сваёй творчасці i да сябе, вышэй за асабісты поспех у глядзельнай зале цаніла агульныя інтарэсы трупы, тэатра, мастацтва. Заўчасная смерць Д. спыніла яе пленную акцёрскую i тэатральнаарганізатарскую дзейнасць. Яна была дзелавітым антрэпрэнёрам, любіла тэатр i, паводле Багуслаўскага, «высока трымала сцяг мастацтва». Яе дзейнасць мела культурнаасветніцкае значэнне: тэатр станавіўся адной з актыўных форм духоўнага жыцця людзей.
Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1. С. 226, 229. В.В.Краснова. |