Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 72 госцяў анлайнЖАБРОЎСКІ (Zebrouzki) Тамаш |
(1714—1758)
Матэматык i астраном, прафесар матэматыкі i філасофіі ў Віленскай акадэміі. Нарадзіўся ў Вялікім княстве Літоўскім. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі ў 1732 накіраваны за Мяжу для ўдасканалення ведаў. У час стажыроўкі ў Пражскім універсітэце вывучаў матэматыку i астраномію, выдаў 2 кароткія падручнікі па арыфметыцы I геаметрыі, астранамічны твор «Аб сапраўднай вышыні полюса горада Вільні». У 1753 узначаліў будаўніцтва Віленскай астранамічнай абсерваторыі для якой прывёз з Англіі неабходнае абсталяванне. У 1755 абсерваторыя была адкрыта, i Ж. распачаў сістэматычныя астранамічныя назіранні. Адначасова на працягу 6 гадоў ён выкладаў у Віленскай акадэміі матэматыку i філасофію. Ж. ўспрымаў геліяцэнтрычную сістэму як навуковую гіпотэзу. Ён быў прыхільнікам новай філасофіі прыроды i поспехі яе тлумачыў укараненнем матэматычных метадаў даследавання.
|