Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 228 госцяў анлайнЖЭРА (Zera) |
Кароль Антоні (1.9.1743—пасля 1798)
Польскі i беларускі празаік, педагог. Нарадзіўся ў в. Тварогі Выпыхі на Падляшшы (цяпер Польшча) у сям'і дробнага шляхціца. 3 1751 вучыўся грамаце ў бацькі, з 1754 — у Драгічынскай езуіцкай калегіі. У 1765 у Пінску ўступіў у ордэн францысканцаў i прыняў манаскае імя Гаўдэнцій. Пазней, калі жыў у г.Сянно на Віцебшчыне, працаваў выкладчыкам у канвенце (школе з інтэрнатам) бернардзінцаў. Асноўны твор Ж. — зборнік фацэцый (анекдотаў) «Торба смеху», датаваны прыблізна 1773—98. У яго ўключаны 233 анекдатычныя, пацешныя i павучальныя гісторыі, якія здарыліся на Піншчыне, Лепельшчыне, у Гродне, Драгічыне, Сянне i ў інш. мясцінах Беларусі i Польшчы. Некаторыя з фацэцый пададзены на беларускай мове. Змест зборніка, часта антыпрыгонніцкі i антыклерыкальны, сведчыць, што Ж. быў прыхільнікам ідэй Асветніцтва, рацыяналістам. «Торба смеху» распаўсюджвалася ў рукапісах. Адзін з яе спісаў знойдзены i апублікаваны З.Глогерам (1893). Друті выяўлены ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы ў СанктПецярбургу А.Мальдзісам. Гэты ж спіс паслужыў літаратуразнаўцу К.Жукоўскай асновай для варшаўскага выдання (1980). Літ.: Артымовіч Е. Кароль Жэра // Ніва. 1984. 11 лістап.; Мальдзіс А. «Торба смеху» Караля Жэры // ЛіМ. 1984. 5 кастр.; Krzyїanowski J. Dawna facecja. Warszawa, 1960. S. 136—139. А.В.Мальдзіс. |